Пароль неўміручасці – родная мова 10

Пароль неўміручасці – родная мова

Амаль кожны чалавек ганарыцца сваёй мовай. Мне здаецца, што большасць беларусаў не раз задумваліся аб тым, чаму мы ўсе не размаўляем на роднай мове. Яна ж такая гучная, меладычная, а мы чамусьці гаворым па-руску.

Кожны шаноўны беларускі пісьменнік не раз гаворыў аб роднай мове, і як важна не забываць пра яе. Якуб Колас аднойчы сказаў: “Пароль неўміручасці — родная мова”. І я цалкам з ім згодна, бо пакуль жыва наша мова, жыў і наш беларускі народ. Хоць палова людзей і гаворыць па-руску, можна быць упэўненным, што яны валодаюць беларускай мовай.

Багата, родная ты мова,
Цябе стварыў і ўзнёс народ.
А вобразы якія ў словах,
А параўнанняў што за ўзлёт!
П.Броўка

Беларускія пісьменнікі у сваіх творах васпявалі не толькі беларускі край, але і мову. Яны ганарыліся ёй. А зараз увесь наш народ падвяргаецца русіфікацыі. Мала тых людзей, хто нягледзячы на гэта, працягвае размаўляць роднымі сэрцу словамі.

На сённяшні час у Беларусі большая частка людзей гаворыць не на родных дыялектах. Ці з’яўляецца гэта праблемай? Я лічу, што гэта, мабыць, самая сур’ёзная праблема ўсіх беларусаў. Мы сталі забываць усю прыгажосць родных слоў, гучнасць кожнай літары. А літаральна стагоддзе назад яе ўзвышалі нашыя паэты. Не стоіць забываць пра тое, што прыйшло да нас ад продкаў. Мова – нашае багацце.

Добавить комментарий