Под куполом твоим

Пад купалам тваім яны жывуць

Под куполом твоим

Неба… Яно ўсюды ад краю і да краю роднай зямлі. Палі, лясы, мора і азёры… Усё гэта вельмі дорага і каштоўна твайму воку. Часам людзі не ўсведамляюць гэтага і не заўважаюць, як нечакана прыходзіць момант, калі яны вымушаныя пакінуць край. Край, дзе яны нарадзіліся, рабілі першыя крокі, знаёміліся з светам, край, з якім звязаны ўсе іх ўспаміны. Бягуць ад таго, што дорага і люба іх сэрцу. Такіх людзей часцей, называюць бежанцамі.

Бежанцы не толькі тыя людзі, якія маюць патрэбу ў палітычным прытулку, але і тыя, хто пакінуў мірную і непаўторную Радзіму, таму што яна стала адной з «гарачых кропак» свету, або экалагічна забруджанай зонай.

Напэўна, я ніколі не змагу прачуць усю горач гэтай страты, але ведаю, што і ў маёй дзяржаве ёсць такі некрануты куток – гэта Чарнобыльская зона. Ужо 26 гадоў зону адчужэння ўзяла пад свой кантроль дзікая прырода. Дрэвы густа прарастаюць у вокны кватэр, у качэлі паркаў, і толькі раскошныя кветкі ў кветніках, нагадваюць аб ранейшых гаспадарах. Людзі, якія беглі з гэтай тэрыторыі, цяпер жывуць у іншых гарадах або краінах, але іх успаміны па-ранейшаму прывязаны да Радзімы.

Гэтак жа ёсць у нашай краіне бежанцы іншых нацыянальнасцяў. Мне, як грамадзяніну нашай Дзяржавы, вельмі не хацелася б, каб людзі пачыналі судзіць іх перш за таго, як зразумеюць, што значыць, пакінуць сваю родную зямлю.

Як пісаў наш зямляк і вялікі паэт Пімен Панчанка: «Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць …», толькі тады пачынаеш разумець бежанцаў і людзей эмігрыраўшых ў іншыя краіны. Толькі тады ў людзей з’яўляецца права судзіць, калі самі пабываюць на месцы бежанцаў. Бо людзі існуюць у гэтым свеце каб кахаць, а не судзіць адзін аднаго.

Што значыць пакінуць тэрыторыю твайго існавання? Што значыць з’ехаць з роднага краю туды, дзе ёсьць цябе ніхто не чакае? Адным словам – нікуды. Дай нам Бог, каб ніколі па міласьці Яго не прачуць і не пабываць у такім стане.

Рыгор Гашан сказала, што бежанцы – гэта выдраныя з коранем людзі. І як глыбока яго выказванне. Людзі, якія раней пражывалі на тэрыторыі Чарнобыля пакінулі тую зямлю, здолеўшы ўзяць толькі некаторыя рэчы сабе на памяць. Людзі, што пакінулі ўсё тое, што нажылі за пражытыя гады, проста пакінулі ўсю сваю гаспадарку. У іх не было выбару. І менавіта таму, мы не павінны больш пагаршаць становішча, а павінны быць больш адкрыты да іх і добразычлівыя. Ужо сёння для бежанцаў існуюць спецыяльныя дамы, дзе яны могуць пражываць пэўны час; ім дапамагаюць знайсці працу, каб жыццё такіх людзей ўсяляк наладзілася.

Хай Беларусь заўсёды будзе дзіўнай салiдарнасцi і першай апорай для людзей, якія шукаюць сабе прытулак.

3 thoughts on “Пад купалам тваім яны жывуць

  1. >> Хай Беларусь заўсёды будзе дзіўнай салiдарнасцi і першай апорай для людзей, якія шукаюць сабе прытулак.

    Чаму абітурыенту журфака стараюцца свае тэксты завяршаць нейкім заклікам. Гэта ж неабавязкова!

    Параўнанне з перасяленцамі (Чарнобыль) здаецца мне некарэктным. Перасяленцы пераязджалі звычайна ў межах краіны (маглі часам і ў Расію, але часцей па Беларусі). А бежанцы могуць быць прадстаўнікамі іншай культуры. І тады праблема не «ой, бедныя бежанцы», а праблема ў міграцыі насельніцтва (часта незаконнай, з павышэннем крымінальнага фона мясцовасці). Францыя і Германія такой паліткарэктнасцю наеліся.

    Ой, пачытайце аповесць Юрыя Станкевіча «Любіць ноч — права пацукоў».

    Людзі іншай нацыянальнасці маюць права жыць у нашай краіне, калі яны інтэгруюцца ў наша грамадства (інтэграцыя не ёсць асіміляцыяй). Але калі яны жывуць у нас па сваіх законах — гэта непрымальна. І не ўгаворвайце.

  2. Дзякуй Вам, за каментарый. Я шмат карыснага для сябе падчарпнула. Дзякуй яшчэ раз)

    Юрыя Станкевіча «Любіць ноч — права пацукоў» — не чытала, але як толькі з’явіцца час, абавязкова вазьму у бібліятэцы. Спадзяюся, не пашкадую))

Добавить комментарий