Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі… 10

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…

У XIV стагоддзі ўзнікла старажытнаруская мова, з якой утварылася наша родная мова – беларуская. У аснове беларускай мовы ляжаць гаворкі дрыгавіоў, радзімічаў, полацкіх і смаленскіх крывічоў. Наша мова з’яўляецца адной з трох усходнеславянскіх моў. У гэтую жа групу ўваходзяць руская і ўкраінская мовы. Развіццю нашай мовы спрыяла тое, што ў сярэдневеччы яна была дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага. Аднак ужо ў канцы XVI стагоддзя ( калі ВКЛ і Польшча аб’ядналіся ў Рэч Паспалітую ) польская мова пачала выцясняць беларускую. З 1696 года польскі сейм афіцыйна забараніў беларускую мову ў справаводстве. Пачаўся працэс паланізацыі беларускага насельніцтва. Потым, калі Беларусь уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, падымалася шмат паўстанняў за свабоду беларускай нацыі і мовы. У час існавання Савецкага Саюза шмат хто з беларускіх пісьменнікаў заклікаў чытача размаўляць на роднай мове.

У 1991 годзе Беларусь дамаглася суверэнітэту. Пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года рускай мове быў нададзены статус другой дзяржаўнай мовы рэспублікі. Спачатку больш за 60% насельніцтва размаўляла на роднай мове. Аднак з цягам часу ўсё больш і больш людзей пачыналі выкарыстоўваць рускую мову як сродак зносін. Згодна з перапісам 2009 года найбольшы працэнт сем’яў, усе члены ў якой размаўляюць па-беларуску, пражывае ў Гомельскай і Віцебскай абласцях ( прыкладна 35,7 – 40,0 %). Для параўнання: у Мінскай вобласці только 12,3% сем’яў карыстаецца беларускай мовай.

Дарэчы, Рэспубліка Беларусь – адзіная ў свеце дзяржава, дзе існуе Закон пб правапісе, які быў прыняты ў 2010 годзе. Згодна з гэтым законам, з 01.09.2013 года ўсе газеты, дакументы і законы, састаўленыя на беларускай мове, павінны выдавацца па агульным правапісе. Газета “ Звязда “ першай стала настраіваць сваіх чытачоў на змяненне правапісу. Усе яе артыкулы былі напісаны па новых правілах яшчэ да прыняцця Закона аб правапісе. Так, чытачы паступова прывыклі да новай беларускай арфаграфіі і вывучалі яе з давамогай найстарэйшай беларускамоўнай газеты.

А як моладзь ставіцца да мовы? Па статыстыцы, на ЦТ за 2012 год 90 587 студэнтаў здавалі рускую мову, а 43 953 – беларускую. Больш таго, я зрабіла апытанне аднакласнікаў на тэму таго, якую мову яны збіраюцца здаваць пасля 11 класа. З 19 вучняў тры здаюць беларускую мову, дзесяць – рускую, а астатнія сумняваюцца. Тады я спытала тых, хто здае рускую мову, чаму яны зрабілі менавіта такі выбар. Адказ быў наступны: “ З-за таго, што па-беларуску мы размаўляем толькі тры-чатыры гадзіны ў тыдзень. Мы амаль не ведаем нашу мову”.

Як вынік, хацелася б сказаць, што з кожным годам праблема мовы ўсё больш абвастраецца. Ёю, на жаль, карыстаецца ўсё менш і менш людзей. Нават вывучэнне гісторыі Беларусі зрабілі на рускай мове. Я лічу, калі бацькі з дзяцінства будуць тлумачыць сваім дзецям, што ў нашай мовы гісторыя не мешн багатая за гісторыю рускай, украінскай і іншай моў і што ўсе нашы знакамітыя продкі карысталіся менавіта роднай мовай, беларускамоўнага насельніцтва будзе станавіцца ўсё больш і больш.

Один комментарий о “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…

Добавить комментарий