Красуня беларускай музыкі – Паліна Рэспубліка
У Беларусі ёсць шмат крэатыўных маладых людзей, гатовых прысвяціць сваё жыццё музыке. Яны збіраюцца ў гурты, пішуць песні і ладзяць канцэрты. Да іх ліку можна аднесці Паліну Паланейчык, больш вядомую пад псеўданімам Паліна Рэспубліка. Нядаўна яна атрымала тытул на цырымоніі ўзнагароджання “Ultra-music Awards». Ужо другі раз Паліна стала “Адкрыццём года”.

Для спявачкі гэта не першае сур’ёзнае дасягненне.У 2011 яна стала пераможцай фестывалю аўтарскай песні “Бардаўская восень”, пасле чаго дала дзясяткі канцэртаў у Беларусі і за яе межамі. Паліна сама піша тэксты для песень, музычным суправаджэннем для якіх служаць гітара і кантрабас.
Як гаворыць сама Паліна Рэспубліка, магчыма хутка мы убачым яе новы альбом. “Я як раз пішу новыя песні” – прызналася Паліна. Цікава, песень на якую тэму і на якой мове больш за ўсё чакаюць слухачы Паліны?

Не пабаяліся падзяліцца сваёй думкай аб творчасці Паліны студэнты ІЖ:
-На счёт языка: белорусский, белорусский и только белорусский. Стыдно, конечно, что я сейчас отвечаю на этот вопрос не на родном языке. Просто в таком исполнении песни звучат приятнее, ближе сердцу. На счёт темы не знаю, социальную тематику раскрыть очень сложно. На самом деле не важно, какая тема, главное, чтобы слушать было приятно.
— Я бы хотела услышать песни на белорусском языке, потому что у неё очень подходящий для такого исполнения голос, «мова мілагучная». Хотя русские песни я тоже очень люблю.
— У Полины и до этого были очень хрошие песни на белорусском и русском языках. О новом альбоме не слышала, но хотелось бы, чтобы она продолжала в том же духе и на родном языке.
1 сакавіка Паліна Рэспубліка выступіла на фестывалі кароткаметражнага кіно «Кальварыйскія Бабры». Сваім унутраным святлом яна напоўніла сэрцы не толькі студэнтаў Інстытута Журналістыкі, але і іншых неабыякавых да сапраўднага мастацтва. Яна даказала, што пранікнёныя, шчырыя словы, так выдатна ўжытыя ў песні, могуць паўплываць на свядомасць, стварыць настрой і абудзіць любоў да роднай мовы.
У свае 19 Паліна змагла многага дасягнуць і паслужыць добрым прыкладам для творчай моладзі, натхніць яе на раскрыццё талентаў. Спадзяемся, што прыхільнікі творчасці Паліны з’явяцца і за межамі Беларусі.