Кніга ў жыцці чалавека 11

Кніга ў жыцці чалавека

  1. Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.
Ф. Скарына

Кніга для мяне мае вельмі важнае значэнне. Менавіта яе параўноўвалі са зброяй, якой змагаліся за самае светлае і чыстае ў чалавеку: за справядлівасць, за волю, за Бацькаўшчыну. Кніга дапамагае чалавеку развівацца, фарміруе светапогляд, а можа перавярнуць усё ў яго жыцці. Да яе трэба адносіцца з асаблівым трапяткім пачуццём, з павагай. Але, на жаль, сёння людзі ўсё менш звяртаюцца да кнігі, бо наяўнасць электронных крыніц інфармацыі выцясняе яе.

Вельмі часта сваю абыякавасць моладзь апраўдвае нібыта незапатрабаванасцю і неэфектыўнасцю папяровага носьбіту. Усё часцей нешта тэхнічнае, рацыянальнае стала пераважаць у свядомасці людзей, у іх густах.

Кніга ў жыцці чалавека 12

І, канешне, вядучая роля ў гэтым належыць сродкам масавай інфармацыі. Тэлепраекты, розныя грамадскія перадачы, відэасюжэты, фільмы – гэта ўсё цікава, але мне больш падабаецца вабіць час з любімай кнігай. Канешне, можна згадзіцца, што электронная кніга зручнейшая ў выкарыстанні, але сапраўдны чытач ўсё ж такі пастараецца выбраць папяровы варыянт кнігі, каб атрымаць сапраўдную асалоду.

Ёсць вельмі многа плюсаў у працэсе такога чытання. Па-першае, зрокавае і тактыльнае ўспрыманне кнігі пераносіць у атмасферу незабыўнага чытання. Пераплёт, шрыфт на белых або парыжэлых лістах, яе пах выклікаюць пачуццё зліцця з продкамі, са старэйшым пакаленнем, з тымі, хто таксама цікавіўся кнігай, трымаў яе ў руках.

Па-другое, калі б мне прапанавалі паглядзець фільм, паслухаць аўдыякнігу ці пачытаць кнігу, я выбраў бы апошні варыянт.

Іменна так я напаўняюся нейкім асаблівым настроем, адчуваю хваляванні герояў у творы, быццам пражываю разам з імі жыццёвыя сітуацыі. Акрамя гэтага кніга супакойвае чалавека, прыдае сілы, а час праходзіць з карысцю.

Кніга ў жыцці чалавека 13

Я вельмі рады, што з самага дзяцінства карыстаўся кніжкамі, а не гаджэтамі. Сучасныя бацькі ўжо з першых гадоў жыцця свайго дзіцяці дазваляюць карыстацца тэлефонамі і планшэтамі. Магчыма, так прасцей супакоіць дзіця, калі яно плача ці не слухаецца. А з цягам часу дзеці настолькі прывыкаюць да гаджэтаў, што забываюць пра кнігу – сапраўдны скарб высокага слова.

Кнігі мне купляла маці альбо дарылі родныя. І мая бібліятэчка папаўнялася і казкамі, і вершамі, і апавяданнямі. Усе яны былі вельмі прыгожыя і цікавыя.

Кніга ў жыцці чалавека 14

У школе гэту любоў да кнігі ўзмацнілі настаўнікі рускай і беларускай мовы і літаратуры. І я ім вельмі ўдзячны. А таксама я вельмі рады, што вучуся не па электронных падручніках, а па звычайных, якія надрукаваны.

Кніга — гэта не проста крыніца інфармацыі, яна духоўны скарб. Нездарма ў народзе з’явіліся залацінкі мудрасці: «Адна кніга тысячу людзей вучыць. Кніга — маленькае акенца, праз яго ўвесь свет бачна. З кнігай павядзешся – розуму набярэшся. Добрая кніга – лепшы сябар».

Сёння я ўжо дарослы і разумею, што у сучасным грамадстве немагчыма не карыстацца электроннымі сродкамі. Але для сябе я ўжо даўно зрабіў вывад, што ў гэтай імклівасці жыцця не трэба страчваць сувязь з кнігай. Шчаслівы той чалавек, хто любіць чытаць. Ен заўсёды сярод надзейных і добрых сяброў.

 

Добавить комментарий