Каго мы называем міласэрным чалавекам?
У беларускай мове існуе шмат цудоўных і прыгожых слоў з глыбокім сэнсам. Напрыклад, спачувальны, добры, міласэрны. І міласэрны… А хто ж такі ўвогуле міласэрны чалавек?
Слова «міласэрнасць» прыйшло к нам з лацінскай мовы і дакладна перакладаецца як «няшчасце», «патрэба». Значыцца, па-першае, міласэрны – гэта той, хто цягнецца да няшчасных, калі ім патрэбна дапамога. Па-другое, міласэрны – здольны, схільны і са светлымі імкненнямі ў душы. Здольны спачуваць і падтрымліваць, схільны да спагады і літасці. Гэта чалавек, які не шукае карысці, а з чыстым сэрцам ставіцца да таго, хто церпіць нястачы. Акрамя гэтага, міласэрнасць – рыса чалавечага характару якая супрацьпастаўляе перад сабой бязбожнасць, нядобразычлівасць, асуджэнне і зло. Рыса, якая ў сучасным свеце можа з’яўляцца разынкай. Асабіста для мяне, міласэрны чалавек – гэта той чалавек, які не толькі паслухае, але і пранікнецца гісторыяй, паплача з табой ці пасмяецца, сядзе побач, абдыме і зразумее твае становішча на дадзены момант. Ен камячок нечага цёплага, мяккага, пухнатага. Заўсёды гатовы аддаць кавалачак шчасця ці жоўценькага сонейка, а іншы раз адарваць яго ад сябе.
Успомнім Насцечку – гераіню апавядання Кузьмы Чорнага. Дзяўчынка клапацілася пра старога дзядулю, даглядала яго, быццам дарослая жанчына, нягледзячы на тое, што адбывалася вакол. Яе антыпод – гэта Серж, які паводзіў сябе дрэнна і неберажліва ў адносінах да іншых, быў непаслухмяным хлопцам. Аднак міласэрнасць і спачуванне Насцечкі выціснулі з душы Сержа ўсё нядобрае, пасялілі там стварэнне. Чалавечнасць заўжды перамагае.
Такім чынам, я лічу, што, калі асоба чалавечная, яна будзе і добрай, і спачувальнай, і міласэрнай. Чалавечнасць заўжды перамагае. Без чалавечнасці не будзе вечнасці – простая і праўдзівая ісціна.
фота ўзяты з інтэрнэт-крыніцы Pinterest