Дзень беларускага пісьменства 18

Дзень беларускага пісьменства

Думаю, разумна будзе пачаць з невялікай гістарычнай даведкі, бо не ўсе знаёмыя з гэтым значным для нашай краіны святам. Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў. У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, зноў стаў старажытны Полацк – родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Юбілейны, дваццаць пяты па ліку Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе прыняў горад Іванава Брэсцкай вобласці. 

У 2020 годзе мне ўдалося пабываць на Дні беларускага пісьменства, які праводзіўся ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці. Гэта было маштабнае мерапрыемства, дзе я змагла не толькі прагуляцца па старадаўніх вулачках і наведаць значныя музеі і выставы.  Мне пашчасціла стаць сведкай выдатнага канцэрту, удзельнікамі якога былі розныя калектывы, якiя выконваюць народныя танцы,а таксама адны з найважнейшых для нашай краіны артыстаў: Анатоль Ярмоленка, Алёна Ланская, Вікторыя Алешка і Аляксандр Саладуха. Адзначу, што мне ўдалося  зрабіць невялікую серыю здымкаў, прысвечаных гэтаму дню.

Дзень беларускага пісьменства 19
Фота: Марыя Зіганорава
Дзень беларускага пісьменства 20
Фота: Марыя Зіганорава
Дзень беларускага пісьменства 21
Фота: Марыя Зіганорава
Дзень беларускага пісьменства 22
Фота: Марыя Зіганорава

Добавить комментарий