Чаму забываецца матчына слова? 14

Чаму забываецца матчына слова?

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы, аднак яе папулярнасць у межах нашай краіны ўсё больш страчваецца. Хоць беларуская і дзеліць з рускай статуc дзяржаўнай мовы , аднак на самой справе займае другарадную пазіцыю. Прычыну гэтага трэба шукаць у далёкім мінулым.

Па-першае, успомнім тыя стагоддзі, калі наша Беларусь адносілася да Рэчы Паспалітай, да Расійскай імперыі. Іменна тады і пачалося асуджэнне беларускай мовы. Першай, хто ад яе пачаў адмаўляцца, была знаць. Яна, мусіць, і паклала пачатак ганебнай справе – адрачэнню ад роднага. Гэта знаць палічыла польскую мову ў якасці першаснай, лепшай, а крыху пазней, у гады Расійскай імперыі, нашаму народу навязвалі рускую мову як самую вялікую і магутную.

Па-другое, і мы, беларусы, праз празмерную талерантнасць не змаглі адстаяць сваёй пазіцыі, а паддаліся чужынцам.

Такім чынам, вінаваты ў гэтым і продкі (феадальная знаць), і мы, сучаснікі, што саромеемся свайго матчынага слова.

“Зараз большасць моладзі ставіцца да роднай мовы толькі як да школьнага прадмета. Адважыцца размаўляць па-беларуску можа той, хто мае ​​асабісты пункт гледжання і не баіцца асуджальных поглядаў у свой адрас. Чалавек, які вырашыць гэта зрабіць, можа праявіць сваю індывідуальнасць і такім запалам зарадзіць іншых”,- каменціруе парадокс сучаснасці псіхолаг Наталля Каральчук .

У 21 стагоддзі засталося ўсё менш беларусаў, якія штодзень карыстаюцца роднай мовай. Згодна апытанням, праведзеным у сеціве, толькі 7 % адносяцца да вышейадзначанай катэгорыі, 10 % выкарыстоўваюць беларускую даволі рэдка, а пераважнай большасці аптытаных ( 38 %) звыкла размаўляць па-руску.

Паміж людзьмі існуе непрыкметная на першы погляд унутраная сувязь: яны схільныя пераймаць манеры і звычкі навакольных і пранікацца думкамі, імкненнямі, жаданнямі большасці з іх. Кожны чалавек вельмі залежны ад асяроддзя, таму няцяжка здагадацца, якая мова будзе ўкараняцца ў нашай краіне ў бліжэйшыя часы.

Неяк хутка і непрыкметна прайшла пераацэнка каштоўнасцяў беларусаў. Зараз , калі дзяржава зноў займаецца прапагандай роднай культуры ( у тым ліку і мовы), насельніцтва забывае народную мудрасць : ”Зламаць пруты лягчэй, чым венік”. Не маючы адзінага меркавання паміж дзяржавай і народам, немагчыма дасягнуць жаданага выніку.

2 thoughts on “Чаму забываецца матчына слова?

  1. Вітаю Вас, Ліза!
    Вы напісалі вельмі добры актуальны матэрыял з нагоды пэўнай даты. Вельмі па-журналісцку.
    Але гэтая тэма не новая і вельмі часта узнімаецца ў прэсе. І таму прыведзеныя вамі тэзісы вельмі агульныя. У журналістыцы патрэбныя факты. Толькі тады дасягаецца яе дзейснасць і эфектыўнасць. А факты — гэта дакументальныя сведкі, як мінімум, спасылкі на друкаваныя аўтарытэтныя крыніцы.
    Напрыклад, калі вы сцвярджаеце, што «у гады Расійскай імперыі, нашаму народу навязвалі рускую мову як самую вялікую і магутную», трэба прывесці доказы: якім чынам яе навязвалі, можа былі нейкія дзяржаўныя пастановы, забароны і інш. Таксама хацелася б ведаць, што за апытанне ў сеціве вы прыводзіце. Яго рабілі вы ці нехта яшчэ, калі, колькі было апытаных і хто яны (іх ўзрост і сацыяльны статус) і інш.
    Такія памылкі — тыповыя для пачынаючых журналістаў, але яны лёгка выпраўляюцца. Самае галоўнае, што вы «бачыце тэму» і ўмееце ставіць актуальныя пытанні.
    Малайчына. Прыходзьце да нас вучыцца.

  2. Дзякуй за крытыку. Паспрабую не рабіць такія памылкі ў будучыні. І вось яшчэ некалькі слоў аб гэтым матэрыяле.
    Апытанне я праводзіла у лютым гэтага года Укантакце, галасавала моладзь ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў (каля 30-ці удзельнікаў), асноўная частка — навучэнцы школ. І вось болей падрабязныя вынікі.

Добавить комментарий