Беларуская тусоўка прадстаўляе

Не так даўно былі абвешчаны пераможцы ў намінацыях Ultra-Music Awards 2012. Само мерапрыемства праводзіцца ўжо ў чацвёрты раз, і з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным. Галасаванне праходзіла ў 2 этапы. Другі праводзіўся членамі агульнага журы, якое складалася з вядомых журналістаў, музыкаў, прадзюсераў (усяго 51 чалавек). 22 лютага ў клубе «Цэнтр» адбылася цырымонія ўзнагароджання і вялікі канцэрт Ultra-Music Awards 2012.

Вядучымі Ultra-Music Awards другі год запар становяцца заснавальнікі сайта newsbelarus.net Рыгор Пятровіч Белка «руды, руды, васпаваты …» і Валера Асіпчык. Яны напоўнілі цырымонію ўзнагароджання асаблівым настроем, уласцівым толькі «беларускай тусоўцы». Не абыйшлося без жартаў, пацешных памылак і … лже-намінацый. У куражы вядучыя нават успомнілі  Аляксандра Саладуху з песняй «Там где зреет виноград»

Ведущие Ultra-Music Awards 20137

Сам канцэрт быў цікавы не толькі тым, што маладыя выканаўцы выступалі на роднай мове, што несумненна, было вельмі прыемна. Падзея сабрала самых розных слухачоў: ад аматараў панк-рока да дзяўчынак, што плачуць ад саладжавых песень пра каханне. Хочацца адзначыць і тое, што фатографаў таксама было нямала, што сведчыць аб важнасці праекта і яго папулярнасцi.

Пераможцы ў асноўных намінацыях:

  • «Гурт году» – Akute
  • «Альбом году» – Серебряная свадьба «Laterna Magica»
  • «Песня году» – Серебряная свадьба «Я жизнь люблю»
  • «Кліп году» – Ляпис Трубецкой «Броненосец (Ты ни при чём?)»
  • «Адкрыццё году» – Паліна Рэспубліка
  • «Падзея году» – серыя канцэртаў «Тузін Немаўля»

Спецыальныя намінацыі:

  • «Ultra-хит» – ZM99 «На ниточке»
  • «Выбаррэдакцыі» – Clover Club «Random Mood Jukebox»
  • Спецыяльныпрызкампаніі «Арт-кантора» – Plum Bum
  • Спецыальны прыз студыі Zvukiby.by – «Аддис Абеба”

Вынікі галасавання ў намінацыі «Ultra-хіт» (усяго 13 месцаў)

  1. ZM99 «На нітачцы» — 1503
  2. Rostany «Alright» — 943
  3. RU.ST «Сара Джэсіка Паркер» — 327

Спецыяльны прыз ад Радыё АНТ уручалі Максім Кужоўнік (праграмны дырэктар, вядучы «Папаши-шоу») і Антон Бяляеў (Dj, аўтар і вядучы праграмы «Новости шоу-бизнеса»).

Ultra-Music Awards 20131

Гурты Nizkiz і Plum Bum атрымалі ў падарунак ратацыю ў ранішнім эфіры на Радыё АНТ і live-выступленне.

Таксама радыёвядучыя ўзгадалі, што хочуць «замуціць» Ultra-Music Open Fest на летняй пляцоўцы побач з Палацам Рэспублікі. Такая прапанова была падтрымана і гледачамі, і мукыкамі, з якімі прадстаўнікі Радыё АНТ дамовіліся ажыццявіць гэтую ідэю.

Цырымонія ўзнагароджання скончылася выступленнем гурта Akute і гэта было вельмі журботна. Спытаеце, чаму? Усё таму, што час выйшаў, канцэрт скончаны. Выканаўцы не спелі ўсе кампазіцыі, гледачы не паспелі нацешыцца. Але не, на гэтым вяселле не скончылася, неўзабаве пасля Ultra-Music Awards пачалося аўтапаці.

Добавить комментарий