Ахова помнікаў архітэктуры ў Заходняй Беларусі ў 1921‒1939 гадах
Аднаўленне і захаванне помнікаў архітэктуры ва ўсе перыяды з’яўлялася важнай праблемай для Беларусі. Нярэдка ў сродках массавай інфармацыі мы бачым роспачныя артыкулы гісторыкаў аб знішчэнні таго ці іншага старадаўняга архітэктурнага аб’екта. У дадзенай сітуацыі вывучэнне гісторыі захавання помнікаў архітэктуры на тэрыторыі Заходняй Беларусі бачыцца вельмі актуальным.
Упершыню сістэматычная ахова і аднаўленне помнікаў архітэктуры на нашых землях на дзяржаўным узроўні пачынаецца толькі ў 20-я гады XX ст, калі Заходняя Беларусь трапляе ў склад Польшчы.
Заходняя Беларусь у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай атрымала багаты шэраг архітэктурных помнікаў, якія былі часта не ў лепшым стане і патрабавалі актыўнай рэстаўрацыі, ці хаця б кансервацыі, каб не дапусціць далейшага разбурэння. У часы Расійскай імперыі дзяржава аховай помнікаў архітэктуры займалася досыць павярхоўна і руіны многіх старажытных замкаў проста разбіраліся мясцовым насельніцтвам на цэглу і былі месцам звалкі смецця.
Кансервацыяй помнікаў архітэктуры ў II Рэчы Паспалітай вялася на дзяржаўным узроўні і падпарадкоўвалася Міністэрству веравызнанняў і публічнай асветы. Асноўная задача кансерватараў пачатку 20-х гадоў заключалася не столькі ў ахове помнікаў архітэктуры ад натуральнага разбурэння, сколькі ў спыненні практыкі выкарыстання напаўразбураных старажытных пабудоў мясцовым насельніцтвам у сваіх інтарэсах.
Рэстаўрацыяй на нашай тэрыторыі займаліся аўтарытэтныя спецыялісты. Оскар Сасноўскі, знакаміты архітэктар, прафесар, стваральнік і кіраўнік кафедры Варшаўскай Палітэхнікі, аўтар касцёла Св. Роха ў Беластоку выкарыстоўваў свой талент для адбудовы і вяртання гатычнага стылю былой Фары Вітаўта ‒ гарнізоннаму касцёлу ў Гродна, для аднаўлення палаца Валовічаў у Свяцку і сінагогі ў Пінску.
Адной з найважнейшых задач у справе аховы помнікаў у міжваеннай Польшчы лічылася кансервацыя руінаў сярэдневечных замкаў, якія пачыналі выкарыстоўвацца як аб’екты турыстычнага наведвання. Замкі часоў ВКЛ былі ў дрэнным стане, многія, як Крэўскі замак, моцна пацярпелі ў першую сусветную вайну. Калі да аб’ектаў Віленскага ваяводства можна аднесці тэрмін “рэстаўрацыя” ‒ актыўна аднаўляліся Трокскі замак і будынкі на замкавай гары ў Вільні, то ў Навагрудскім ваяводстве праводілася толькі кансервацыя. На больш адсталае Навагрудскае ваяводства не хапала сродкаў.
У Навагрудскім замку кіраваў кансервацяй архітэктар Рамуальд Гуртлер. Тут былі ўмацаваны падпорамі вежы, адкрыты навакольныя сцены, фундамент дзвюх вежаў і рэшткі фундаменту жылога дома.
Цікавая сітуацыя стварылася вакол Мірскага замка, аднаўленне якога праводзілася па ініцыятыве і на сродкі ўладальнікаў князёў Святаполк-Мірскіх. Першапачатковыя працы пачаліся нават без узгаднення з рэстаўратарамі у 1922 г. З 1925 г. пачаў рэалізоўвацца праект архітэктара Тэадора Буршэ. Гэта было найбольш маштабнае аднаўленне замка на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў разглядаемы час: была рэканструявана частка аднаго крыла пад жытло князя Святаполк-Мірскага і праведзена грунтоўная кансервацыя вежаў.
Массава рамантаваліся каталіцкія храмы. У 20-я гады па праекту калектыва архітэктараў быў адбудаваны Смаргонскі касцёл Св. Міхаіла, былі адрамантаваны старажытныя касцёлы у Ішкалдзі і Гнезна, 2 нясвіжскія 2 лідскія, клецкі, пінскі, дзятлаўскі касцёлы.
Праваслаўныя цэрквы пры польскай уладзе рэдка траплялі ў спіс помнікаў архітэктуры і атрымоўвалі бюджэтныя сродкі на рамонт. Польская дзяржава займалася, у асноўным, рэстаўрацыяй тых праваслаўных храмаў, гістарычная і мастацкая каштоўнасць якіх не падлягала сумненню.
Такім чынам, не гледзечы на тое, што рэстаўрацыя на заходнебеларускіх землях фінансавалася Польскай дзяржавай слаба, і сродкаў, як правіла, хапала толькі на археалагічнае вывучэнне і забеспячэнне адноснай захаванасці помнікаў архітэктуры, але менавіта дзякуючы гэтай кансервацыі замкаў і храмаў, Беларусь сёння мае багатую гістарыка-культурную спадчыну, якая шорока вядома нават за мяжой. Мы павінны аберагаць яе, таму што гэта частка нашага гонару, нашай гісторыі.