АЭС… Якая ў нас не з’явілася
Некалькі месяцаў таму ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” была надзвычай цікавая выстава “Астравец культуры”. Філасоўскі сэнс яе яшчэ доўга будзе не абмежаваны часам. Мастакі, эколагі і архітэктары вырашылі ўявіць, чым стане беларуская АЭС у Астраўцы, калі яе раптам возьмуць і не дабудуюць.

Ну, вось так возьмуць і з якой-небудзь нагоды недабудуюць. Ды не проста не дабудуюць, а ператвораць у нешта зусім іншае. Усё ж бывае. З улікам звышхуткаснага росту тэхналогій – тое і не такая ўжо фантастыка. Альтэрнатыўныя віда энергіі даволі ўпарта заваёўваюць свет.
Па рашэнню мастакоў: АЭС ператворыцца ў станцыю навукі, мастацтва і экалогіі. Толькі ўявіце: цягнік Мінск – Астравец – Вільня хутка дастаўляе вас у месца, дзе можна пабачыць самыя новыя альтэрнатыўныя віды энергіі і зняць элітнае жыллё з экаматэрыялаў. Сюды нават прыязджае Ілан Маск – той самы, які ладзіць касмічныя палёты і лічыцца адным з самых уплывовых людзей на планеце ў галінах навукі і тэхніцы.
Уся станцыя складаецца з розных дзіваў. У адным будынку электрычнасць цалка працуе ад рухаў людзей, якія танчаць. Вечарынка за кошт сваёй жа энергіі! Яшчэ ёсць планетарый, спартыўны цэнтр, побач нацыянальны парк, што дае паўнавартасны адпачынак для ўсёй сем’і. Станцыя гармоніі прыроды і чалавека. Усе гэтыя алюзіі наконт АЭС блізкі і зразумелы.
У кожнага народа ёсць свая трагедыя. У японцаў – Хірасіма і Нагасакі, у амерыканцаў – Вьетнамская вайна і 11 кастрычніка, у габрэяў і немцаў – Халакост… У беларусаў за іх гісторыю трагедый было шмат і апошняя здарылася ў 1986 годзе, калі б здавалася – усе катастрофы ўжо былі. Але, выбухнуў Чарнобыль і рана ад яго вельмі балючая. Не кажучы пра эканамічную немэтазгоднасць станцыі з чым былі згодны шматлікія незалежныя эксперты. Зрабіць жа з непабудаванай АЭС – блізкую да прыроды станцыю навукі і культуры з самымі найноўшымі тэхналагічнымі цікавосткамі – падаецца рамантычным сымбалем футурыстычнай Беларусі, як бяз’ядзернай зямлі пад белымі крыламі. Гэта брэнд нашай краіны, прыдуманы яшчэ за першыя годы Незалежнасці, і сёння вельмі многім застаецца блізкім да сэрца.