А вы паспелі паразмаўляць з Тэспіанам?
Вось амаль месяц, як у Мінску праходзіць выстава «Баль робатаў», на якой можна не толькі ўбачыць унікальных робатаў, але пагутарыць з імі, напрыклад, з Барысам або Тэспіанам. Першы адкажа на пытанні: колькі будзе 2 памножыць на 2 і спытае імя таго, хто так моцна спрабуе праверыць яго веды ў матэматыцы, а другі — зробіць камплімент, якая ты прыгожая дзяўчына, або прачытае табе цудоўны верш. Дарэчы, голас гэты робатаў запісаны прафесійнымі акторамі, таму камунікаваць з імі асабліва прыемна.
Дзяцей можна адправіць у робаталабараторыю, дзе яны будуць самі канструіраваць сваіх уласных робатаў. На стэндзе вы ўбачыце файны макет Нацыянальная бібліятэкі, дамы і дзіўныя рэчы, якія связаны больш з космасам, чым з рэальнасцю.
Вялікага робата з паперы і дрэва зрабілі студэнты тэхнічных вузаў, прайсці паўз такога асілка немагчыма.
З картона кожны жадаючы можа зрабіць робата, якога пазней забярэ дадому або пакіне на выставе, каб ён радаваў зрок усім назіральнікам.
Паназірайце, як танчыць згуртаваны калектыў сур’ёзных хлопцаў, пад песню «Оpa gamna style». А як добра чытае робат-Пушкін свае вершы, пры гэтым спакусліва падымае брыво. Каб падняць свае навыкі ў настольным тэнісе, бярыце ракетку і гуляйце з хітрым робатам.
Сілай думкі можаце рухаць маленькім шарам, які йдзе па колу.
Неверагодны адреналін атрымліваеш, калі едзеш па амерыканскіх горках ў вялікіх акулярах, я нават не ведаю колькі там D!
Стаміліся хадзіць — сядайце ў крэсла-мяшок і забівайце галы суперніку або ганяйце ў гонцы на прыстаўцы. Для самых чуллівых раю больш часу правесці побач з релакс-цюленем, які расплюшчвае вочы і рухаецца цэлам, калі да яго дакранаюцца.
Шмат цікавых экспанатаў можна знайсці на выставе. Прыемных адкрыццяў на балі з робатамі!