Жыццё задыхаецца без мэты
У XXI стагоддзі людзі ідуць па шляху прагрэсу ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. З’яўляюцца новыя жыццёвыя погляды, мары і накіраванні. Але большасць людзей набывае, шукае, губляе і жыве ў бясконцай пагоні за рэчамі, якія прынясуць ім радасць (вельмі кароткую), тым самым ператвараючы жыццё ў пагоню за рэчамі-захапленнямі, у бессэнсоўнае існаванне, а потым “прыдумляюць” яму сэнс.