Сучасная беларуская мова

 У «Мар’інагорскай гімназіі» адбылася трэцяя раённая вучнёўская чытацкая канферэнцыя “Сучасная беларуская публіцыстыка” Ужо трэці раз наша ўстанова адукацыі запрашае юных чытачоў і літаратараў на раённую чытацкую канферэнцыю! Прайшло некалькі сустрэч, але чытацкі ажыятаж і імкненне ўдзельнічаць у мерапрыемтсве павялічваецца. З кожным разам запрашаюцца ўсё больш школ з Пухавіцкага раёна.