Навошта чалавек чытае кнігі?

Аднойчы на уроку беларускай літаратуры настаўніца расказвала нам пра першыя кнігі, якія з’явіліся ў маёй краіне. Тады мяне вельмі зацікавіў адзін факт: у мінулым не кожны чалавек мог дазволіць купіць сабе кнігу, часопіс. Я, на той момант яшчэ толькі пяцікласніца, не магла зразумець, што ж такога было ў тых кнігах раней, і чаму многія людзі згаджаліся плаціць вялікія грошы за «нейкія паперкі»?