Што такое чалавечнасць?
Не кожны дзень мы задумваемся над гэтым пытаннем. Праява чалавечнасці хутчэй адбываецца на падсвядомым узроўні. І добра, калі гэта так. Бо з самага дзяцінства нам прапаведуюць важнасць гуманізму і павагі да навакольных. Звяртаючыся да слоўніка, чалавечнасць – гэта маральная якасць, якая выказвае прынцып гуманізму ў дачыненні да паўсядзённых узаемаадносін людзей.