Казка
Жыла-была ў адной маленькай вёсачцы нічым не прыкметная дзяўчына. Звалі яе Беларуся. Жыла сабе спакойна і не ўяўляла ніколі, што жыццё можа быць іншым.Але аднойчы прыйшла да яе Чараўніца і выдала таямніцу. А таямніца гэта палягала на тым, што існуюць іншыя вымярэнні, іншыя краіны і прасторы.