Сепарацыя. Першы крок у самастойнае жыццё
Што такое сепарацыя? Сепарацыя — псіхалагічны і фізічны феномен, які апісвае працэсc аддзялення дзіцяці ад бацькоў. Сепарацыя пачынаецца з самага маленства і ўяўляе сабой чараду аддзяленняў. Першы акт аддзялення адбываецца ў момант нараджэння. Затым дзіця адлучаецца ад грудзей маці, вучыцца хадзіць, усведамляе сябе як асоба.