Сярэднявечны пір на паддонах. Рэпартаж з канцэрта гурта «Стары Ольса»
Спакон веку людзей аб’ядноўвала музыка. Яна вяла ў бой, яна дапамагала ў складаны час. Так і зараз: культурнае жыцце сталіцы паступова выходзіць з пандэміі. Сення ў цэнтры Мінска адбыўся канцэрт сярэднявечнай музыкі гурта «Стары Ольса». Замест крэслаў – драўляныя паддоны, замест цагляных сцен – дрэвы, навокал – свежае паветра.