Першы ўсебеларускі тату-фэст адбыўся ў Мінску
14 снежня ў сталічным клубе «Re:Public» упершыню адбыўся ўсебеларускі тату-фестываль. Мерапрыемства ладзілася з мэтамі папулярызацыі татуіроўкі як мастацтва, яе распаўсюджванне, знаёмства гасцей фэсту з новымі напрамкамі і тэндэнцыямі тату-культуры ды проста знаёмства з беларускімі майстрамі татуіроўкі, тату-салонамі.
Арганізатары мерапрыемства вырашылі выйсці за межы звычайнага канцэрта і зладзіць сапраўды нешта большае за яго, што, у прынцыпе, ім і ўдалося.