Беларускі хорар. Як так?
Розных жахалак і пужлівых казак у беларускай літаратуры хапае. Але ёсць і сапраўдныя шэдэўры у стыле рэальнага хорару… Юры Станкевіч ціха жыве ў Барысаве, з кожнай сваёй новай кніжкі не робіць у інтэрнэце піяр-вэрхала ў стыле Марціновіча і Бахарэвіча, але ж кнігі яго неверагодна цікавыя, выклікаюць скандалы і спрэчкі… І пры гэтым нават ёсць у праграмах універсітэтаў
Перш за ўсё кнігі Станкевіча — гэта сацыяльны хорар і жанр для Беларусі вельмі рэдкі.