Пісьменніца Людміла Рублеўская: «Літаратура выбрала мяне сама»

Цяжка ўявіць сучасную беларускую літаратуру без адного з самых папуляных, запатрабаваных, а галоўнае, незвычайных і па-сапраўднаму захапляльных  аўтараў–вядомай пісьменніцы, паэткі, даследчыцы і журналіста Людмілы Рублеўскай. З  вялікім ажыятажам яе кнігі раскупаюцца па кнігарнях і чытаюцца усімі пакаленнямі.  Ад “ Прыгод мышкі Пік-Пік” да незвычайных  авантур з Пранцішам Вырвічам.