Савецкі драматург або сучасны комік. Які Андрэй Макаёнак прыдумаў жарт?

Так склалася ў беларусаў, што, калі чуеш імя Андрэй Макаёнак, адразу незразумела, пра каго думаць. Ці то успамінаць, што праходзіў па белліту ў школе, ці то перабіраць імёны з айчыннага стендапа. У Беларусі два вядомых Андрэя Макаёнка, і абодвух звязвае не толькі роднасная кроў, але і інтарэсы — журналістыка і гумар.