Прафесія журналіста – мая будучыня!

Чым увогуле з’яўляецца прафесія журналіста? Гэта цікавая шматбаковая сфера дзейнасці чалавека, які прагне даць жыццё нейкай пэўнай ні то ідэі, ні то сэнсу. Журналістыка захоўвае ў сабе кладзеж разнастайных галін, уплывае на псіхалогію і ўздзейнічае на паводзіны грамадства. Яна кранае гісторыю і палітыку, мастацтва і спорт, эканоміку і шмат чаго яшчэ.