МАЁ СТАЎЛЕННЕ ДА КНІГ

Кніга – набытак і ўнікальны вопытдухоўны,наш скарб на зямлі. Міхась Курыла Чытаючы чарговую захапляльную кнігу, я злавіла сябе на думцы аб тым, што неабавязкова мець чароўную палачку, каб апынуцца ў раней незнаёмым месцы, часе ці пры іншых абставінах… Дастаткова толькі пагрузіцца з галавой у незвычайную, хвалюючую і павучальную гісторыю, цi гэта не так?

ЭСЕ – РОЗДУМ

Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой. І. Караткевіч Кожны чалавек на Зямлі з’яўляецца індывідуальнай асобай, якая адрозніваецца ад сабе падобных думкамі, поглядамі на жыццё, сваім унікальным унутраным светам, які фарміруецца на працягу ўсяго яго жыцця. Кожны з нас – гэта гісторыя, па-свойму цікавая, напоўненая рознымі фарбамі, непаўторная.