«Зорка беларускай літаратуры»
Ніл Сымонавіч Гілевіч
(30 верасня 1931 — 29 сакавіка 2016)

Беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч.
Заслужаны дзеяч навукі БССР і народны паэт Беларусі.
Пасля смерці Рыгора Барадуліна Ніл Гілевіч застаўся апошнім жывым, хто меў званне Народнага паэта Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1954 года. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), Міжнароднай прэміі імя Хрыста Боцева (1986).
Нарадзіўся ў сям’і Сымона Пятровіча і Кацярыны Міхайлаўны Гілевічаў. Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Мінска.
Сустрэчы з пісьменнікамі:



Цікавыя факты:
1. Змяніў імя з Нінэла на Ніла. Бацькі вырашылі назваць сына Нінэль (»Ленін » наадварот). Пасля Гілевіч змяніў гэтае імя на «Ніл».
2. Першая Прафесія-паштальён
3. Аўтар знакамітай паэмы «Сказ аб Лысай гары». У 1975 годзе святло ўбачыла ананімная паэма «Сказ аб Лысай гары». Падпісаная яна была «Францішак Калдун-Лысагорскі». «Быў час, быў век, была эпоха …» — хто не ведае гэтых радкоў з паэмы. У сатырычнай манеры невядомы аўтар апісваў побыт пісьменнікаў у дачным пасёлку літаратараў недалёка ад Лысай гары.
4. Ні адна з яго 15 п’ес не была пастаўлена. «Відаць, я не маю неабходных драматургу здальнасьцяў. П’есу трэба прабіваць, што ўмелі рабіць маі знаемыя і сябры. Трэба ісці ў Міністэрства культуры, да галоўнага рэжысэра і г.д. я — палец аб палец не ўдараў. Вось прачытаў Валеры Анісенка маіх «Родных дзяцей» і папрасіў зрабіць лібрэта для радыёп’ёсы. Я зрабіў. П’еса пару разоў прагучала па радыё, былі добрыя водгукі, выдатныя акторы прымалі ўдзел. Але праўда, не звярнуў увагі на маё драматычныя творы».
5. Напісаў усімі любімыя хіты«Шуміце, бярозы» — гэта верш, пакладзены на музыку Лучанка, стала несмяротным хітом «А я лягу-прылягу», які выканаў вакальна-інструментальны ансамбль «Сябры». «Шлях да Беларусі» — яшчэ адна песня ВІА «Сябры».
