Зіма ў горадзе 13

Зіма ў горадзе

З надыходам зімы мы адчуваем пабліжэнне вясёлых пераднавагодніх клопатаў. З’яўляецца святочны настрой, выкліканы пахам мандарынаў, мільгаценнем гірлянд, якія ўпрыгожваюць вуліцы і вітрыны крам, каляднымі песнямі і скрыпучым пад ботамі снегам. У гэтыя перадсвяточныя дні хочацца толькі ўпрыгожваць кватэру, глядзець з сябрам старыя навагоднія фільмы, гуляць па марозе, а потым піць гарачую каву з картонных стаканчыкаў у танных бязлюдных кафэ і доўга-доўга размаўляць пра ўсё на свеце.

бЗдаецца, што ўсё гэта ўжо свята, а не толькі падрыхтоўка. Але час за прыемнымі справамі ідзе хутка. І вось да Новага года засталося некалькі дзён. Усе занятыя прыгатаваннем святочнай ежы і пакупкай падарункаў… У гэты час трэба спыніцца, задумацца аб тым, як прайшоў цэлы год, за які многае змянілася або не змянілася нічога, за які нехта з нас знайшоў новых сяброў або закахаўся, зрабіў важны крок, які назаўседы змяніў жыццё, або дасягнуў чаго жадаў; як бы там ні было, трэба падвесці вынікі 2015-га года, і падумаць аб хуткаплыўнасці жыцця, аб тым, што мы не зрабілі за гэты год, але планавалі зрабіць.

Я лічу, што кожны з нас, у незалежнасці ад жаданняў,мараў, мэтаў, павінен зразумець, што самае галоўнае – гэта заставацца сабой і ніколі не пераставаць рабіць тое, што хочаш. Важна, каб мы былі больш спакойнымі і менш нервовымі, менш патрабавальнымі да другіх і больш да сябе, стараліся дсягнуць таго, чаго жадаем, усімі сіламі. Новых уражанняў і здзяйснення жаданняў. Са святам!

Добавить комментарий