Быков

Ён прайшоў вайну і паказаў яе такой, якая яна ёсць

У чалавека кожнае слова, што ён чуе ці бачыць, з чым-небудзь асацыюецца. Напрыклад, трава — з летам, школа — з падручнікамі, птушкі — з іх звонкім ціўканнем. Нават з краінамі свету ў людзей ёсць асацыяцыі. Напэўна вы адразу ўяўляеце кенгуру, калі чуеце слова «Аўстралія», або гамбургер, калі гаворка ідзе аб Амерыцы. Што ж людзі ўяўляюць, калі чуюць пра вайну? Так, часцей за ўсё гэта салдаты, выбухі, пакуты. Аднак не толькі жахі з’яўляюцца асацыяцыяй з вайной. Многія пісьменнікі прысвяцілі ўсё сваё жыццё, каб раскрыць гэтую тэму і паказаць людзям, што заўсёды трэба прымаць рашэнне ў бок мiру. Тут беларусы па праву могуць ганарыцца сваім земляком Васілём Быкавым. Гэты чалавек прайшоў Вялікую Айчынную вайну, стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі i народным пісьменнікам Беларусі. Большасць яго твораў — аповесці, дзеянне якіх адбываецца ў час Вялікай Айчыннай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця.

Быков

Васіль Уладзіміравіч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Фронт кардынальна змяніў яго погляды на жыццё, шмат аб чым прымусіў задумацца, напрыклад, аб неадназначнасці чалавечых учынкаў, пра здраду, пра кошт жыцця. Пра вайну ў кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» (2003) беларускі класік казаў так: «Прадчувае сакраментальнае пытанне пра страх: баяўся ці што? Вядома, баяўся. Але страхаў на вайне шмат, і яны ўсе розныя. Страх перад немцамі — што маглі ўзяць у палон, застрэліць; страх з-за агню, асабліва артылерыйскага або бамбёжак. Калі выбух побач, так, здаецца, цела само, без удзелу розуму, гатова разарвацца на кавалкі ад дзікіх пакут. Але быў жа і страх, які ішоў з-за спіны — ад начальства, усіх тых карных органаў, якіх у вайну было не менш, чым у мірны час. Нават больш ». Памёр Васіль Быкаў 22 Чэрвеня 2003 г. у 20 гадзін 30 хвілін у рэанімацыйным аддзяленьні анкалягічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Менскам. На пахаванне беларускага пісьменніка з’ехаліся людзі з усяго свету. Чарга да мінскага Дому літаратара, дзе была ўладкованая паніхіда, цягнулася ад станцыі метро «Плошча Перамогі». Затым тысячы чалавек некалькі гадзінаў ішлі за труной пісьменніка на Усходнія могілкі, дзе яго пахавалі. На жаль, імем Быкава да гэтага часу не названая ні адна менская вуліца. А бо магчымасці былі! Такая вуліца ёсць толькі ў пасёлку Ждановічы (з верасня 2003 года), а таксама ў Гродне і Беластоку.

І хоць, на вялікі жаль, пісьменнік памёр, яго творы жывуць. Быкаўскія аповесці чытаюць больш чым у 50 краінах свету. Адкуль такая папулярнасць? Справа ў тым, што беларускі класік не баяўся пісаць праўду. Праву пра фронт, пра вайну, пра здраду Радзіме. У яго творах чалавек заўсёды стаіць перад выбарам: зрабіць або не зрабіць? Чытач таксама стаіць перад гэтым выбарам, так як ён пражывае лёс кожнага героя. Незвычайнасць кампазіцыі твораў, шчырасць і рэалістычнасць — вось чаму творы Быкава чытае ўвесь свет. Мне гэты пісьменнік падабаецца за неадназначны падыход да чалавечых учынкаў, за ўменне даваць чытачу магчымасць самому прааналізаваць сітуацыю і зрабіць нейкі вывад. Аўтар не навязвае свае ідэі і думкі, ён толькі выразна і дакладна апісвае людзей і іх дзеянні. Далей чытач ужо вырашае сам, хто з герояў меў рацыю, а хто не, і чаму. Я б нават сказала, творы Быкава забяспечваюць духоўны рост чалавека, дапамагаюць зразумець, што галоўная каштоўнасць — гэта ўменне зрабіць правільны выбар і адстаяць свой пункт гледжання. Гэтаму можна навучыцца ў такіх герояў яго аповесцяў і раманаў, як Сцепаніды («Знак бяды»), Сотнікава («Сотнікаў»), Свіста («Жураўліны крык») і інш Менавіта тым, што ён адкрыў праўду вайны і здолеў паказаць, што не ўсе савецкія воіны былі доблеснымі і не ўсе нямецкія — жорсткімі, Быкаў і праславіў Беларусь. Давайце ж прыслухаемся да яго ўроку і станем адмаўляцца ад любых дзеянняў, якія прыводзяць да вайны. Давайце шанаваць яго памяць і памяць абаронцаў Айчыны!

Добавить комментарий