Вітольд Ермалёнак: «Не ўяўляю сваё жыццё без гісторыі»

Вітольд Антонавіч Ермалёнак — настаўнік гісторыі. Сваё жыццё ён поўнасцю прысвяціў любімай прафесіі. I, канешне ж, недарэмна. Вітольд Антонавіч адкрыў чатыры музеі ў СШ 3 г. Міёры, заснаваў археолага- краязнаўчы гурток «Арганаўты мінулага», напісаў 450 публікацый. Ён з’яўляецца адным з аўтараў кнігі «Памяць» Міёрскага, Браслаўскага, Глыбоцкага раёнаў, кнігi «Цярністы шлях паўстанца — скульптара». Настаўнік атрымаў вялікую колькасць узнагарод, сярод якіх вылучаецца медаль Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». У 2017 годзе Вітольд Антонавіч выпусціў кнігу «Чароўных вандровак пярсцёнкі», якая стала вынікам працы гуртка «Арганаўты мінулага». Тыраж кнігі ўсяго 500 экзэмпляраў, таму не кожны беларус можа прачытаць яе. Зараз у вас ёсць унiкальная магчымасць пазнаёміцца з некаторымі архітэктурнымі помнікамі, якія Вітольд Антонавіч апісаў у сваёй кнізе.

Вітольд Ермалёнак: "Не ўяўляю сваё жыццё без гісторыі" 10

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла
Пабудавана ў 1877 годзе. Храм складаецца з чатырох частак: прытвор — званіца, трапезная, малітоўная зала. Царква адпавядае рэтраспектыўна — рускаму стылю. Званіца мае васьмігранную форму і складаецца з трох ярусаў. Малітоўная зала знаходзіцца пад чатырохсхільным дахам з купалам, які нагадвае форму цыбулі. Царква змяшчала ў сабе абразы 18-19 стст. Зараз храм зачынены. Толькі зрэдку яго наведвае святар з Дзісны Генадзь Каранеўскі.
Вітольд Ермалёнак: "Не ўяўляю сваё жыццё без гісторыі" 11

Капліца ў вёсцы Вята
У 1934-1937 гадах мясцовыя жыхары па ініцыятыве ксяндза Завістоўскага пачалі будаваць капліцу. Рабілася яна бясплатна мужчынамі з навакольных вёсак. Грашовая дапамога ішла ад польскіх пагранічнікаў. Капліца мае форму прамавугольніка, які абшаляваны дошкамі. На даху размяшчаецца вежа — званіца, якую ўпрыгожвае крыж мясцовай кавальскай працы. Капліца прастаяла падчас вайны, таму на ёй можна ўбачыць сляды куль. У савецкія часы ўлада ператварыла яе ў зернясховішча, а пазней у склад воўны. У 1992 годзе капліца зноў была асветлена.
Вітольд Ермалёнак: "Не ўяўляю сваё жыццё без гісторыі" 12

Касцёл Маці Божай Шкаплёнай
Паміж вёскамі Ідолта і Мілашова ў 1938-1943 гадах ішла праца над касцёлам. Сродкі для будаўніцтва збіраліся ў наваколлі Браслаўскага павета і ў вялікіх гарадах Польшчы. Праца пачалася ў 1939 годзе, але была спынена вайной. І ўсё ж у 1943 годзе касцёл быў скончаны і асвечаны. Не зачыняўся і ў савецкія часы.  Касцёл пабудаваны ў стылі мадэрн. Сцены зроблены з шэрай цэглы і валуноў.

Вітольд Ермалёнак: "Не ўяўляю сваё жыццё без гісторыі" 13

Сядзіба ў Забалоцці
Пабудавана ў 1742 годзе шляхецкай сям’ёй Гірджаў, а ў 1743 годзе была выкуплена Дмахоўскімі. Сядзіба прываблівае драўлянымі сценамі, прыгожым порцікам на двух парах калон, акном, якое зроблена ў выглядзе сонейка. Унутраная планіроўка дома складалася з дзвюх частак, дзе знаходзіліся сталовая, спальні і жылыя памяшканні. Будынак змяшчаў шмат прыгожых рэчаў: старыя стрэльбы, шаблі, старыя французскія віны, прадметы даўніны. Але ўсё гэта было вывезена ў 1812 годзе французамі. Сядзіба страціла сваю знешнюю прыгажосць, але яна не перастае здзіўляць. Турысты могуць пабачыць каля яе дуб, які быў пасаджаны яшчэ біскупам Казімірам Дмахоўскім.

Вітольд Ермалёнак: "Не ўяўляю сваё жыццё без гісторыі" 14

Свята-ўспенская царкваў Ніўніках
Была збудавана ў 1906 годзе на ўсходняй ускраіне вёскі. Мае форму прамавугольніка, на якім змяшчаецца двухсхільны дах. Царква пафарбавана ў зялёна — сіні колер. Над алтарнай часткай размешчана цыбулепадобная галоўка. У царкве знаходзяцца абразы 18-19 стагоддзяў.

Вітольд Ермалёнак: "Не ўяўляю сваё жыццё без гісторыі" 15

Свята-георгіеўская царква
Пасля пажару вёскі Пераброддзе, у 1940-1921 гадах пачалося будаўніцтва царквы ў імя святога Вялікамучаніка Гергія Перамоганосца. Храм прадстаўлены ў рэспектыўна — рускім стылі. Царква мае прамавугольную форму. Пафарбавана ў зялёна — сіні колер. Храм быў зачынены ў 50-80 гады 20 стагоддзя, потым яго пераабсталявалі пад клуб. У 1991 годзе царква адноўлена. Зараз у ёй знаходзяцца абразы 19-20 стст.

Вітольд Ермалёнак: "Не ўяўляю сваё жыццё без гісторыі" 16

Добавить комментарий