Сярэднявечны пір на паддонах. Рэпартаж з  канцэрта гурта «Стары Ольса» 13

Сярэднявечны пір на паддонах. Рэпартаж з канцэрта гурта «Стары Ольса»

 Спакон веку людзей аб’ядноўвала музыка. Яна вяла ў бой, яна дапамагала ў складаны час. Так і зараз: культурнае жыцце сталіцы паступова выходзіць з пандэміі. Сення ў цэнтры Мінска адбыўся канцэрт сярэднявечнай музыкі гурта «Стары Ольса». Замест крэслаў – драўляныя паддоны, замест цагляных сцен – дрэвы, навокал – свежае паветра.

Амаль на дзве гадзіны людзі быццам апынуліся не ў цэнтры горада-мільённіка, а ў нясвіжскім замку. Балады і легенды пад гукі гуслей, барабанаў, флейты і трамбарына нікога не пакінулі абыякавым. Не забаранялася танчыць і піць квас, што і рабілі госці. Абяцаны «сярэднявечны пір на паддонах» выдаўся на славу.

Перад кожнай песняй артысты распавядалі пра гісторыю музычнага твору. Пра танцы «бранль» і «дрыгула», пад якія пускаліся ў пляс нашы продкі, пра застольныя песні «Курдэш» і «У карчме», пад якія сустракалі усіх гасцей замка. Акрамя таго, у гледачоў была магчымасць паўдзельнічаць у сярэднявечным караоке.

 Канцэрт быў даступны анлайн. Яго слухалі ў Польшы, Расіі, Інданэзіі, Бразіліі і іншых странах. Гэта можна было вызначыць па пытаннях, на якія адказвалі артысты ў перапынку.

Напрыканцы вечару гледачы апладыравалі стоячы.  Апладысменты не скончыліся, пакуль музыкі не выйшлі сыграць «на біс». Па завяршэнні канцэрта кожны мог сфатаграфацца з артыстамі группы.

21  лістапада «Стары Ольса» святкуе свой дваццаты дзень нараджэння і запрашае  ўсіх на канцэрт ў палацы прафсаюзаў.

Добавить комментарий