Сучасная беларуская мова 8

Сучасная беларуская мова

 У «Мар’інагорскай гімназіі» адбылася трэцяя раённая вучнёўская чытацкая канферэнцыя “Сучасная беларуская публіцыстыка”

Ужо трэці раз наша ўстанова адукацыі запрашае юных чытачоў і літаратараў на раённую чытацкую канферэнцыю! Прайшло некалькі сустрэч, але чытацкі ажыятаж і імкненне ўдзельнічаць у мерапрыемтсве павялічваецца. З кожным разам запрашаюцца ўсё больш школ з Пухавіцкага раёна. Так, у гэты раз мы сустрэлі 10 устаноў адукацыі, акрамя гімназіі: Зазерская, Шацкая, Ананіцкая, Пухавіцкая, Праўдзінская сярэдніі школы, сярэдня школа № 4, сярэдняя школа № 3, а таксама Блужская і Грабенская базавыя школы.

Сучасная беларуская мова 9
Сучасная беларуская мова 10

Канферэнцыя праводзілася для 9-11 классаў, таму была абвешчана тэма публіцыстыкі.

– Публіцыстыка – тэма складаная, але вельмі цікавая, – кажа каардынатар І. У. Рэпенка. Вучні расказвалі пра знакамітых пісьменнікаў-публіцыстаў, іх творы, гісторыю жанра. Канферэнцыю пачалі вучні 10-ых класаў – група “Гімназічныя Дразды”, якія прадставілі ўдзельнікам песню «Хата бацькоў».

Сучасная беларуская мова 11

Першым нумарам выступілі нашы гімназісты: вучань 10Б класа Хвастоў Захар і вучаніца 10А класа Хіжняк Ганна, якія ўдасканалілі публіцыстычны жанр і расказалі пра жыццёвы шлях і творчасць публіцыста Сяргея Чыгрына.

У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты на памяць пра канферэнцыю. Спадзяюся, што і далей мы будзем працягваць гэту традыцыю, каб развіваць і папулірызоўваць беларускую мову і літаратуру сярод моладзі!

Старшыня вучнёўскага савета гімназістаў Захар Хвастоў

Добавить комментарий