Школа маладога журналіста – лепшы крок у будучыню
Д. Пашчэня
Школа маладога журналіста – гэта бясцэнны скарб вопыту знаўцаў сваёй справы.
Калі б у мяне запыталі, што дала мне Школа маладога журналіста, то адказаць было б што. Дала многа. Усе прадстаўнікі заняткаў аставілі масу цікавых уражанняў і станоўчых эмоцый, падзяліліся сваім вопытам. Усе гэта абавязкова трэба цаніць.
Ужо першыя два заняткі заахвоцілі мяне і паказалі мне, што я недарэмна хачу стаць журналістам. На гэта меркаванне паўплывала сустрэча з палітычнымі аглядальнікамі Ігарам Турам і Марыяй Пятрашка, дарэчы, гэта выпускнікі факультэта журналістыкі БДУ. Яны расказалі, пра сваю вучобу ва ўніверсітэце, параілі што трэба рабіць, каб паспяхова сюды паступіць. Ім можна было задаваць пытанні. Ігар Тур паведаміў аб прафесійных сакрэтах і як трэба сябе паводзіць у няемкіх сітуацыях. Спікер прызнаўся, што давольны тым, як зацікаўлена слухае аўдыторыя і вядзе дыялог, дыскусіруе.

Марыя Пятрашка прызналася, што выбрала прафесію журналіста, каб дапамагаць простым людзям. Іменна так яна разумела і бачыла сябе ў будучым. Яна ведала, што іменна журналіст можа дастаць інфармацыю і данесці яе чыноўнікам для вырашэння нейкай праблемы. Я, можна сказаць, пазнаў у гэтых словах сябе і таксама хачу працаваць з інфармацыяй на карысць людзям і сваей радзіме.

Вельмі пазітыўна прайшла сустрэча з Аляксандрам Градзюшка – кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі БДУ, які лёгка з гумарам змог да нас данесці сур’езныя рэчы пра дзейнасць у цыфравой журналістыцы. Ен зразумела і даступна дзяліўся інфармацыяй, як стаць студэнтам БДУ, параіў, у якіх крыніцах, напрыклад, у часопісаз «Бярозка» або «Зорка» можна друкавацца і, канечне, на вэб-сайце. Нават аставіў свае каардынаты ў сацыяльных сетках, каб прасцей было звярнуцца за рэкамендацыяй.

Сіротка Наталля Аляксееўна, вядучая канала «Культура» Беларускага радыё дала нам магчымасць пабываць у ролі рэдактараў. Яна прапанавала ўрыўкі з мастацкіх фільмаў, якія былі з хібамі і патрабавалі праўкі. Так мы вучыліся пазбягаць распаўсюджаныя памылкі, якія раней сустракаліся на радыё. Шмат ёю было прапанавала заданняў і конкурсаў, у якіх можна паўдзельнічаць абітурыентам.

Цікавай была сустрэча з генеральным дырэктарам УП «Інфармацыйнае агенства «Мінская Праўда» Ларысай Коршун. Яна расказала пра віды сатырычных жанраў, як карыкатура, фельетон, памфлет, якія можна прымяняць для разумнай забаўляльнай журналістыкі. Яна параіла карыстацца сваімі прывабнымі распрацоўкамі сцікерпакаў, што размешчаны на яе тэлеграм-канале. А таксама правяла гульню, дзе разыгрываўся падарунак за лепшую праўдападобную фэйкавую навіну.

Дырэктар РВУ « Культура і мастацва», галоўны рэдактар газеты «Культура», Дулевіч Віктар Іванавіч паведаміў пра гісторыю стварэння часопіса і газеты, пра ўзнікненне медыахолдзінга « Культура і мастацтва», пра цікавыя праекты і ўзнагароды, напрыклад, пра тое, што за ўдзел у Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ калектыў газеты «Навіны Камянеччыны» атрымаў узнагароду тры «Золотые Литеры». Ен даў слушныя парады цікавых і сучасных прыемаў для афармлення матэрыялу ў газеце. На думку, В.Дулевіча, «журналіст – гэта ўніверсальны салдат», чалавек гэтай прафесіі павінен ўмець многае.

Запомнілася сустрэча са знакамітай актрысай і вядучай Святланай Бароўскай, яркай эмацыянальнай асобай, і, як мне здалося, адначасова простай і адкрытай. Яна, можна сказаць, паспавядалася нам пра свае жыццё, як яна ішла да сваей мары: як ей адной, яшчэ школьніцай, прыходзілася ездзіць у Мінск на заняткі ў тэатральную школу, як яна перамагала цяжкасці ў сваім жыцці, і як ей, улюбёнай у сваю прафесію, давялося стаць вядучай тэлеперадачы «Добрай раніцы, Беларусь!» З вялікай радасцю яна празналася, што ей пашчасціла выкладаць у БДУ на факультэце журналістыкі. Цікавым было назіраць за невялікім інтэрактывам , які яна па-майстэрску праводзіла з дзяўчынкай з аўдыторыі.

На апошніх занятках Школы маладога журналіста выступаў Уладзімір Паўлавіч Субат – дацэнт кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ. Ен зарадзіў аўдыторыю пазітыўным і добрым настроем і энергіяй. Мяне вельмі ўразіла вялікая колькасць цікавых трапных выслоўяў, афарызмаў, параўнанняў, прыказак, якімі ен умела карыстаўся. Некаторыя з іх я паспеў запісаць: «Шчасце зарыта, дзе ты нарадзіўся», «Там вы інароднае цела, а тут вы героі», «Я заўседы нес сваю мову. Мова, як сцяг для мяне», «Журналіст — гэта летапісец эпохі», «Журфак мяне ўсяму вучыў, нібы алмаз, паказаў розныя грані гэтай прафессіі», «Я колькі буду жыць — буду яму (журфаку) дзякаваць, бо ен мяне вывучыў».
Пасля такіх слоў разумееш наколькі рознабаковы і пранікнены любоўю гэты чалавек да сваей радзімы, да свайго народа, наколькі багаты яго ўнутраны свет. Ен вучыў, што чалавечнасць, добрыя адносіны адзін да аднаго — гэта сутнаснае і першаснае ў жыцці чалавека. І пра гэта сведчаць словы яго жыццевага дэвіза: «Памятай, што ты толькі чалавек!»

Абавязкова хачу адзначыць нашага кіраўніка Басаву Анну Іванаўну – кандыдата філалагічных навук, дацэнта, прафесара кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязі з грамадствам. Як сапраўдны кіраўнік на працягу ўсіх заняткаў яна ішла з намі поруч і заўсёды нам дапамагала. Вельмі зачароўвала яе мілагучнае маўленне на роднай мове. Прыемна было чуць як беларуская мова, быццам срэбны ручэй, лілася, іменна так, па-другому і сказаць немагчыма, з вуснаў Анны Іванаўны, што хацелася слухаць і слухаць… Гэта паслужыла для мяне прыкладам ўдасканальваць свае веды і навыкі ў развіцці і маўленні беларускай мовы. Яе словы: «Вы ўжо нашы…» матывавалі не адступаць назад, а старанна працаваць і працаваць.
Таксама вельмі запомніліся дзяўчаты-першакурсніцы, асабліва Любіна Яўгенія (да яе мне прыходзілася звяртацца часцей са сваімі матэрыяламі). Яны адказна і дбайна працавалі, дапамагалі праводзіць заняткі.


Я ўдзячны ўсім прадстаўнікам выступленняў на занятках у Школе маладога журналіста і лічу, што яны вельмі цікавыя і шматгранныя асобы. Кожны з іх таленавіты па-свойму, кожны з іх імкнуўся данесці да нас, да слухачоў, свае думкі, творчыя ідэі, імкнуўся падзяліцца сваім жыццёвым і прафесійным вопытам. І я хачу адзначыць: мне вельмі пашчасціла сустрэць на сваім шляху такіх значных людзей, знаўцаў сваей справы і вызначыць для сябе ці ў правільным накірунку я рухаюся наперад, ці правільна я выбраў для сябе будучую прафесію. Для мяне гэтыя сустрэчы былі важнымі і сталі стымулам для далейшага развіцця. Для сябе з заняткаў я вынес шмат чаго карыснага і цікавага. Я лічу, што Школа маладога журналіста павінна існаваць і далей.
Дзякуй Школе маладога журналіста!