Навучанне на роднай мове

Навучанне на роднай мове

Гэтай ўстанове адукацыі каля 30 год. Яно не раз мянала назву, станавілася школай то з ухілам, то з напрамкам.. Нязменным заставалася яго прызванне: захоўваць традыцыі роднай зямлі і выхоўваць любоў да  беларускай мовы.

Людміла Шыцік, дырэктар ДУА “Сярэдняя школа “№190 г.Мінска”: — У пачатку 1990-х гадоў, калі наша школа называлася сярэдняй агульнаадукацыйнай з агульнаэстэтычным ухілам і беларускай мовай навучання, такі яе кірунак працы атрымаўся вельмі запатрабаваным: за 1 300 навучэнцаў! Зараз, як і тады, прапануем дзецям якаснае навучанне на беларускай і рускай мовах. Для гэтага ёсць усё: высокапрафесійны калектыў педагогаў, добрая матэрыяльная база. Што датычыцца навучання на музычных інструментах, то наша задача — адабраць таленавітых і матываваных дзяцей.  Дадзены кірунак прапануецца як дадатковая адукацыя. Па ўзгадненні з бацькамі залічваем першакласнікаў у падрыхтоўчы музычны клас. Заняткі платныя. І ў нас, і ў бацькоў ёсць час убачыць і ацаніць магчымасці і здольнасці кожнага дзіцяці. І што важна, мы не падвяргаем дзяцей непатрэбнаму стрэсу на ўступных іспытах на музычнае аддзяленне. Адбор адораных дзяцей для бясплатнага навучання праводзім пазней. Астатнія па жаданні працягваюць навучанне на абраным інструменце на платнай аснове.

Школа карыстаецца папулярнасцю не толькі ў жыхароў Уручча. У ёй вучацца дзеці з бліжэйшых пасёлкаў Мінскага раёна. Пры фарміраванні беларускамоўных класаў я не гляджу на адрас рэгістрацыі вучня, але абавязкова загадзя сустракаюся з бацькамі. Такія зносіны дапамагаюць наладзіць кантакт, адказаць на ўсе пытанні. Напрыклад, некаторыя памылкова мяркуюць, што школьнікі заблытаюцца ў двухмоў’і. На гэта я адказваю так: мы развіваем рабят рознабакова і без якой-небудзь пагрозы для рускай ці беларускай мовы. Дзеці ў сваю чаргу вельмі ахвотна слухаюць родную мову.

Наталля Багданава, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, курыруе музычнае аддзяленне: — У гэтай школе працую з 2009 года. Нашаму дырэктару, чалавеку творчаму, удалося сабраць прафесійны калектыў педагогаў. Спецыялісты захапляюць дзяцей музыкай, спевамі, танцамі. Паверце, зараз, калі ў рабят шмат іншых спакус, гэта вялікая справа.
Таленавітыя дзеці займаюцца ў фальклорным ансамблі «Забава». Да нядаўняга часу ім кіравала Яўгена Макарэвіч, дарэчы, выпускніца нашай школы. Цяпер ёй на змену прыйшла не менш творчая асоба — Алена Гардзей. Зараз, “Забава” прызёр і переможца шматлікіх песенных конкурсаў: гарадскіх, раённых, рэспубліканскіх.  У сапраўдны момант «Забава» рыхтуецца да раённага фальклорнага конкурсу. Знаёміць дзяцей з традыцыямі роднай зямлі нам дапамагае і школьны музей народнага побыту. Ткацкі станок, ступкі, калаўроты, прасы, матавілы … Выкладчыкі прывозілі экспанаты з усіх куткоў Беларусі! Сёння музеем кіруе настаўнік працы Аксана Захаранкава, а факультатыўныя заняткі праводзіць у ім настаўнік гісторыі Ларыса Ціценская. Тут першакласнікі атрымліваюць першыя веды пра Радзіму.

Святлана Алхазова, кіраўнік дзіцячага аркестра народных інструментаў «Крынiчка», выкладчык па класе баяна і акардэона: — У навучальнай установе створана творчая атмасфера. Пры гэтым я, як і мае калегі, не перагружаюць рабят музычнай навукай: у іх застаецца час і на танцы, і на спорт, і нават на тое, каб пасядзець у тэлефоне (усміхаецца). Асноўны састаў «Крынiчкi» — вучні 5-9-х класаў, яны вучацца працаваць у камандзе, чуць суседа па інструменту. Першая лінія нашага аркестра — цымбалы, таму асноўны рэпертуар арыентаваны пад іх: беларускія песні і танцы ў інструментальнай апрацоўцы. Зараз я пішу інструментоўкі да кожнай партыі, улічваючы магчымасці і здольнасці канкрэтнага дзіцяці-аркестрантаў. Прыемна працаваць, усведамляючы, што твая праца прыносіць радасць іншым. Так, папуры з беларускіх «Юрачкi», «Рэчанькi» і «Лявонiхi» ў маёй аўтарскай апрацоўцы, якiя выконваюцца «Крынiчкай», нязменна ўражвае слухачоў. Разам са школьным ансамблем «Забава» мы падрыхтавалі праграму «Гукан вясну». Прыгожае дзейства паказваем бацькам, вучням іншых школ і выхаванцам дзіцячых садоў. Так што наша школа добра вядома ў Першамайскім раёне. А мы ганарымся сваімі маленькімі зорачкамі.

Добавить комментарий