Навагодняя сталіца: як упрыгожаны горад Мінск? 11

Навагодняя сталіца: як упрыгожаны горад Мінск?

Спыніцеся на секунду і прыслухайцеся. Новы год так блізка, што можна пачуць бой курантаў. Засталіся лічаныя імгненні да чароўнага свята, але мітусня працягваецца.

Выбар падарункаў, толькі самыя свежыя прадукты на стол! У кожным кутку горада можна адчуць пах мандарынаў і карыцы, а Дзед Мароз са Снягуркай, якія спакойна праводзяць вольны час у цэнтры горада – штодзённасць. Сёння мы можам сапраўды адчуць сябе на месцы Белага Труса з знакамітай казкі «Аліса ў краіне цудаў». Ён таксама спяшаўся, але куды? Азірніцеся вакол.

У гэтым годзе зіма парадавала глыбокімі гурбамі. Можна і зляпіць снегавіка, і аддацца дзіцячым забавам. Цудоўная і бесклапотная пара. А ноччу горад цалкам зменьваецца. Запальваюцца агні, гірлянды, усё вакол зіхаціць і пераліваецца, ствараючы святочную атмасферу. Свет вакол быццам пачынае сваю сапраўдную жыццё.Гандлёвыя цэнтры дапамагаюць дапоўніць атмасферу радасці. Ствараецца Таемны Санта, дзе кожны чалавек можа купіць падарунак і паўдзельнічаць у абмене, ёсць лакацыі для яркіх і цікавых фатаграфій. У кожнага цэнтра прыгожая незабыўная ёлка.

Напрыклад, вечназялёнае дрэва ў ГЦ Момо захапляе сваімі памерамі і арыгінальнасцю. Вялізныя шары, цыферблаты, ігральныя карты і нават капялюш Белага Труса! Усё гэта можна знайсці на сімвале Новага года.У сэрцы горада Мінска, на станцыі метро Няміга, праводзіцца штогадовы кірмаш. Менавіта там сучаснасць сутыкаецца з традыцыямі. Можна паспрабаваць чай з самавара або традыцыйную чэшскую выпечку ў форме цыліндру – трдельник.

Ёсць і больш простыя стравы, як, напрыклад, хот-дог, бульба фры і бургеры. Менавіта на гэтым месцы знойдзецца чым заняцца дзецям і дарослым. А калі будзе зусім сумна, да дзесяці гадзін вечара працуе каток. Што можа быць лепш сямейнага адпачынку з гарачым какава ў руках?І цяпер самы час апрануцца цяплей і выйсці на вуліцу, каб злавіць навагоднюю атмасферу ў аб’ектыў камеры!

Навагодняя сталіца: як упрыгожаны горад Мінск? 12
Елка навагодняя у гц Момо
Навагодняя сталіца: як упрыгожаны горад Мінск? 13
Няміга
Навагодняя сталіца: як упрыгожаны горад Мінск? 14

Добавить комментарий