Мы маем некалькі імён. Чаму? 12

Мы маем некалькі імён. Чаму?

Сучасная беларуская літаратура заўсёды славілася сваёй адметнасцю і непаўторнасцю. Мы маем шмат вялікіх твораў, якія з’яўляюцца знакамітымі не толькі ў нашай краіны, але і за яе межамі. Калі ўважліва прааналізаваць творчасць сучасных пісьменнікаў і паэтаў, то можна заўважыць, што зараз амаль што ўсе яны друкуюцца пад сваім імем. Але так было не заўсёды. Яшчэ ў дваццатым стагоддзі гэта было немагчыма. Што ж змянілася з рухам часу?

Гісторыя літаратуры і журналістыкі заўсёды была звязана з псеўданімамі. Прычын, якія прымушалі аўтараў выступаць у друку інкогніта, надзвычай многа. Адны захоўвалі сваё сапраўднае імя ў таямніцы, баючыся ганенняў з боку ўладаў, другія — каб адвесці ад сябе агонь крытыкі, трэція прыдумвалі сабе розныя прозвішчы пад уплывам моды, іншыя — з-за таго, што іхняе прозвішча супадала з ужо вядомым у літаратуры (напрыклад, Якуб Колас меў знакамітага цёзку па прозвішчы — Адама Міцкевіча), некаторыя хаваліся за псеўданім, каб заінтрыгаваць чытача, ахінуць сябе аўрай загадкавасці. Прычынай ўзнікнення псеўданімаў магло быць імкненне высокапастаўленых аўтараў выказваць свае погляды, па розных прычынах схаваўшы сваё сапраўднае імя і службовае становішча, падкрэсліванне асаблівасці асобы аўтара або яго творчасці, прадставіць яго не такім, які ён на самай справе (літаратурная маска), жаданне прымусшць публіку гадаць пра сапраўднага носьбіта выдуманага імені, немілагучнасць або цяжкасць пры вымаўленні прозвішча, саслоўныя або іншыя забабоны (жанчыны нярэдка бралі ў якасці псеўданімаў мужчынскія імёны), боязь правалу на літаратурнай ніве, ці проста сціпласць аўтара. Сатырыкі і гумарысты бралі пацешныя псеўданімы, разлічваючы выклікаць адпаведны камічны эфект.

На самай справе гэта даволі-такі актульная тэма, таму што наша краіна мае шмат таленавітых творцаў, аб сачыненнях якіх мы можам не здагадвацца. Мабыць, дзесьці існуе цудойны твор невядомага паэта, які нарэшче і ёсць, напрыклад, Паўлюк Трус. Згадзіцеся, што гэта вельмі займальна: спрабаваць расшыфраваць псеўданім. Але яшчэ займальней — здагадацца нарэшце аб сапраўднай прычыне, якая вымусіла аўтара друкавацца не пад сваім імем.

Мы маем некалькі імён. Чаму? 13

Добавить комментарий