МАЁ СТАЎЛЕННЕ ДА КНІГ

Кніга – набытак і ўнікальны вопыт
духоўны,наш скарб на зямлі.

Міхась Курыла

Чытаючы чарговую захапляльную кнігу, я злавіла сябе на думцы аб тым, што неабавязкова мець чароўную палачку, каб апынуцца ў раней незнаёмым месцы, часе ці пры іншых абставінах… Дастаткова толькі пагрузіцца з галавой у незвычайную, хвалюючую і павучальную гісторыю, цi гэта не так?

Мне заўсёды падабалася чытаць, аднак асаблівая любоў менавіта да друкаваных кніг з’явілася не так даўно. Першапачаткова здавалася, што вялікая колькасць цікавай, карыснай і патрэбнай інфармацыі я з лёгкасцю магу атрымаць дзякуючы інтэрнэту: значна прасцей ўвесці запыт у пошукавы радок, чым схадзіць у бібліятэку і ўзяць патрэбны матэрыял … Тым больш сусветная інфармацыйная сетка дазваляе людзям знайсці аднадумцаў (у маім выпадку кнігалюбаў), гатовых з радасцi абмеркаваць і параіць упадабаныя кнігі, пагутарыць на розныя тэмы.

Аднойчы адзін выпадак кардынальна памяняў маё стаўленне да чытання і пошуку неабходнага матэрыялу на прасторах інтэрнэту. Даведаўшыся ад сяброў пра новую дзіўную кнігу, я паспяшалася хутчэй знайсці яе і пагрузіцца ў захапляльныя прыгоды. Майго расчаравання не было мяжы, калі давялося назіраць твор у розных і не асоба падобных паміж сабой інтэрпрэтацыях. Гэта азначала, што яго перапісвала мноства людзей на свой лад. Прыйшло разуменне, што кожны чалавек па-свойму ўспрымае тую ці іншую інфармацыю і, як следства, трактуе яе, абапіраючыся на ўласныя погляды і перакананні…

Нягледзячы на сітуацыю, якая склалася, жаданне прачытаць арыгінал не пакідала мяне. Хацелася атрымаць тыя эмоцыі і пачуцці, якія ўкладваў менавіта аўтар рамана. На наступны дзень я пайшла ў чытальню і ўзяла гэты твор. Прыемна было ўсведамляць, што акрамя мяне кнігу чыталі і будуць чытаць іншыя людзі, бо яна не губляецца часам, не знікае, а толькі набывае ўсё большую каштоўнасць і значнасць. Радавалі вока і яркія маляўнічыя ілюстрацыі, і дрыгатліва аформленыя старонкі, чароўныя асаблівым пахам. Дастаўляў задавальненне і сам працэс чытання, падчас якога я даведалася шмат новага.

Напрыканцы трэба падкрэсліць, што кожны чалавек у праве самастойна вырашаць, якім чынам яму лепш атрымліваць інфармацыю. Я, у канчатковым рахунку, прыйшла да высновы, што значна зручней і лепш чытаць друкаваныя кнігі, таму што менавіта яны з’яўляюцца першароднай скарбніцай мудрых і ўнікальных думак, здольных выхоўваць і мяняць людзей.

Добавить комментарий