Мае адносiны да беларускай мовы 11

Мае адносiны да беларускай мовы

Мы жывём у краiне, якая мае ўсе магчымасцi для развiцця i  дабрабыту сучаснай моладзi i сталага пакалення! Уступаць у будучыню трэба з добрымi ведамi  свайго мiнулага, у тым ліку і пра тое, як і адкуль прыйшла родная мова.

Беларуская мова – адна са славянскiх моў iндаеўрапейскай сям’і, якая адмостроўвае ўсе асаблiвасцi жыцця нашага народа і звязвае мiнулае з сучасным i будучым. У апавяданнях, вершах, п’есах – усюды пiсьменнiкi паказвалi сваю любоў да роднай мовы, свае пяшчотныя пачуццi.

Цябе забаранялi, як скрыжалi,
I адбiралi, быццам бы сцягi,
А крэслiлi, — здавалася, збiвалi:
Як ад шпiцрутэнаў сiнелi пiсягi.

Цябе забаранялi, быццам свята,
Нiбы злачынцу зацiскалi рот.
А ты i з-за выкрэсленняў, нiбы з-за кратаў,
Глядзела на знямелы свой народ.

Бы ў цэлях, у архiвах думкi вязлi…
А ўчуўшы клiч кастрычнiцкай сурмы,
З-за кратаў словы, нiбы тыя вязнi,
Сцягi чырвоныя выносiлi з турмы —
Да нас. Пакуль нямых.

Янка Сіпакоў

Заўсёды чалавек, які ведаў родную мову, засвойваў вопыт свайго народа, створаны за многія стагоддзі, усведамляя сябе як прадстаўніка этнасу . Мова беларускага народа, як iншыя мовы ў свеце, мае свае асаблiвыя рысы, уласцiвасцi, заканамернасцi, правiлы – гэта ўсё робiць нашу мову асаблiва непаўторнай . ” Яна ёсць такая ж людская i панская ,як i французская , альбо нямецкая, альбо iншая ”.

Нягледзячы на тое, што ў нашай краіне існуе дзве дзяржаўнай мовы, бліжэй да майго сэрца ляжыць беларуская мова.  Любоў да да мовы для мяне супалярная любві да Радзімы, якая не мае мажаў.

Добавить комментарий