Казка 14

Казка

Казка 15

Жыла-была ў адной маленькай вёсачцы нічым не прыкметная дзяўчына. Звалі яе Беларуся. Жыла сабе спакойна і не ўяўляла ніколі, што жыццё можа быць іншым.
Але аднойчы прыйшла да яе Чараўніца і выдала таямніцу. А таямніца гэта палягала на тым, што існуюць іншыя вымярэнні, іншыя краіны і прасторы. Адна з такіх краін завецца МДАЛ (Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй). І так раптам схацелася Беларусі зведаць, што ж гэта за краіна такая. Падзякавала яна Чараўніцы і выправілася ў доўгую дарогу пошуку незвычайнай краіны. Ці доўга ці коратка ішла яна… І вось убачылі яе вочы terra incognito — невядомая зямля. І тут разгарнуліся перад Беларусяй неабсяжныя скарбы: адукацыйныя, сяброўскія, навуковыя, літаратурныя, творчыя, настаўніцкія, ліцэйскія і сямейныя. Дзяўчына была вельмі і зачаравана, і ўражана, і закахана! Яшчэ ніколі яна не бачыла такога! Людзі ветлівыя і ўсе ў аднолькавых бурачковых камізэльках. З гэтай хвіліны прагнула Беларуся жыць у гэтай краіне і зведаць розныя таямніцы: філалагічныя, грамадска-гістарычныя, фізіка-матэматычныя, хіміка-біялагічныя і іншыя.
Дзень ішоў, ноч ішла. І так зноў дзень ішоў, ноч ішла. Праляцелі дзень за днём два гады. Беларуся змянілася і ператварылася не толькі ў прывабную, прыгожую, разумную, цікавую, адукаваную дзяўчыну. Стала яна адухоўленай, светлай і, вядома, незвычайнай! І цяпер дзяўчына распавядае ўсім звычайным пра неверагодную краіну МДАЛ, дзе людзі ператвараюцца ў незвычайных.

Петрусёва Елізавета

Добавить комментарий