Гукі роднай мовы 14

Гукі роднай мовы

Мова — для кожнай краіны галоўны скарб. Гэта тое, што адрознівае нас ад іншых. У свеце шмат розных моў, але самая прыгожая, мілагучная і незвычайная — беларуская.

Размаўляючы на роднай мове, чалавек паказвае сваю адукаванасць. Вядома, ёсць шмат прадметаў, якія дапамагаюць нам ў жыцці: матэматыка, біялогія і г.д. Але родная мова — гэта аснова. Чалавек, які не паважае яе , не паважае і сябе.

Мова — гэта тое, што мы пакінем сваім дзецям. Таму мы павінны дасканала вывучаць яе.

Кожны беларус ведае такія імёны , як Якуб Колас, Янка Купала, Максім Танк, адам Міцкевіч і іншыя. Гэта людзі, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі роднай мове, карыстаючыся ёй ў сваёй творчасці. Яны паказалі нам усю яе прыгажосць. На мой погляд, самы лепшы твор напісаў беларускі паэт У.Дубоўка

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветў яскравая нізка...

Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна павінна гучаць у кожнай хаце, прыносячы радасць і любоў у сэрцы людзей.

Добавить комментарий