“Gazeta Grodzieńska” ў пытаннях і адказах 10

“Gazeta Grodzieńska” ў пытаннях і адказах

Ёсць з’явы, якія не толькі пакідаюць значны след у гісторыі, але і даюць штуршок для далейшага развіцця пэўнай сферы. Прыкладаў маса: ад палёту Гагарына ў космас да прэзентацыі першага айфону Стывам Джобсам. У гісторыі беларускай перыядычнай “друкоўкі” такое месца займае “Gazeta Grodzieńska”. Так што мы ведаем пра першую на тэррыторыі Беларусі газету?

Чаму менавіта Гродна?

“Gazeta Grodzieńska” ў пытаннях і адказах 11
Гродна. Выява першай паловы XVIII ст.

Па-першае – з-за статусу горада. У 70-я гады XVIII стагоддзя Гродна быў важным палітычным цэнтрам Рэчы Паспалітай, у горадзе праводзіўся кожны трэці дзяржаўны сойм. Чыноўнікі павінны былі сачыць за сітуацыяй ў нестабілнай краіне. Але апошнія навіны даходзілі да людзей толькі праз перапісаныя ўручную артыкулы з іншых газет. Гэта прыводзіла к дэфіцыту інфармацыі, які мог кампенсавацца толькі стварэннем уласнага выдання.  Таксама важную ролю адыграла культурна-эканамічнае адраджэнне, звязанае найперш з асобай чыноўніка і мецэната Антонія Тызенгаўза. Менавіта ён стаў ініцыятарам стварэння газеты. Праз свае выданне Тызенгаўз спадзяваўся павысіць свой аўтарытэт сярод пісьменных мяшчан і купцоў і тэарэтычна абаснаваць правадзімыя ім рэформы.

Як “раскручваліся” стартапы ў XVIII стагоддзі?

“Gazeta Grodzieńska” ў пытаннях і адказах 12
Антоній Тызенгаўз

Маштабныя праекты патрабуюць адпаведных фінансавых укладанняў. Краўдфандзінга тады не было, таму Тызенгаўз звярнуўся па дапамогу да тагачаснага кіраўніка краіны Станіслава Панятоўскага. Той, дарэчы, быў блізкім сябрам Антонія. Дзякуючы фінансавай падтрымцы дзяржавы ў скорым часе адбылося адкрыццё гродненскай друкарні, а ў траўні 1776 выйшаў у свет першы нумар новай газеты.

А як выглядала і як часта выходзіла газета?

“Gazeta Grodzieńska” ў пытаннях і адказах 13
Першы выдадзены нумар газеты. Травень 1776 года.

Газета ўяўляла сабой ліст памерам 15х20 сантыметраў. Спачатку паперу для друку куплялі на Захадзе, але потым сіламі Тызенгаўза была наладжана ўласная вытворчасць паперы ў Паставах. Новы нумар газеты выходзіў кожны чацвер агульнам тыражом каля 200 асобнікаў. Яны распаўсюджваліся не толькі ў Гродне, але і ў іншых гарадах Рэчы Паспалітай.

Што наконт кантэнт-аналізу?

У самым пачатку існавання газеты капіраваных матэрыялаў было менш за палову. Як правіла гэта былі міжнародныя навіны. Усе астатняе месца займалі мясцовыя навіны, забаўляльныя гісторыі і, галоўнае, рэдакцыйныя артыкулы. Іх аўтары свабодна высказваліся на тэму палітыкі і абмяркоўвалі эканамічныя праблемы. Быў нават рэкламны блок, які знаходзіўся на адваротнай старане ліста. “Gazeta Grodzieńska” выходзіла на польскай мове як найбольш даступнай для чытачоў.

Хто працаваў над газетай?

Пераважная большасць рэдакцыйных артыкулаў была напісана ананімна, таму дакладныя імёны аўтараў вызначыць вельмі складана. Можна толькі ўявіць сабе вобраз месцячковага інтэлігента: разумнага і дастаткова дасціпнага, каб напісаць крытычны артыкул, напраўлены ў бок аднаго з чыноўнікаў ці нават кіраўніка краіны. А наконт асобы галоўнага рэдактара меркаванні даследчыкаў разыходзяцца. Некаторыя настойваюць на кандыдатуры начальніка паштовай канторы Лаўрэнція Сабалеўскага. Іншыя ўпэўнены, што артыкулы рэдагаваў сам Тызенгаўз.

Чаму газета спыніла існаванне?

“Gazeta Grodzieńska” ў пытаннях і адказах 14
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

Крытычныя артыкулы ад ананімных аўтараў не вельмі падабаліся каралеўскаму атачэнню. Вырашыўшы, што дзяржаўныя грошы выдзяляліся дакладна не дзеля гэтага, Панятоўскі заснаваў пасаду цэнзара. Гэта быў пачатак канца. Рэдакцыйныя артыкулы, якія карысталіся папулярнасцю сярод чытачоў, саступілі месца тэкстам, узятым з іншых газет. А ў 1780 годзе Тызенгаўз быў адхілены ад дзяржаўнай пасады, і газета засталася без заступніку.  Па афіцыйным дадзеным, газета канчаткова спыніла існаванне толькі ў 1783 годзе. Але на апошнім захаваным нумары стаіць дата: 27 снежня 1780 года.

Чаму з’яўленне Гродненскай газеты так важна для нас?

Ідэя аб уплыве прэсы на грамадскую думку не была новай. Планы па стварэнні сеткі мясцовых выданняў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай вылучаліся яшчэ ў пачатку XVIII стагоддзя. Але трансфармаваць ідэю у штосьці рэчаіснае атрымалася менавіта ў Тызенгаўза. Мы можам сказаць упэўнена: з’яўленне гэтай газеты заклала падмурак для развіцця беларускага перыядычнага друку, якое працягваецца і па гэты дзень.

Добавить комментарий