Ганаруся табой, мая сінявокая Беларусь

Я ганаруся тым, што жыву ў Беларусі. Мая Радзіма – гэта дзіўная краіна са сваім цікавым мінулым, поўным легенд і паданняў, багатай культурнай спадчынай. Не менш цікава і сучаснасць нашай краіны, якая ў працэсе актыўнага культурнага і эканамічнага развіцця паступова мяняе сваё аблічча.

Большая частка прыроды Беларусі захавалася практычна ў некранутым выглядзе. Многія беларусы самі не разумеюць, як ім пашанцавала мець на сваёй тэрыторыі ўсё гэта багацце.

Беларусь называюць сінявокай, бо тут знаходзіцца шмат рэк і азёр, якія захапляюць сваёй прыгажосцю. Тэрыторыя краіны на 40% пакрыта ляснымі масівамі, таму яе называюць «Лёгкімі Еўропы». Беларусь знаходзіцца прама ў цэнтры Еўропы і забяспечвае гэту частку свету кіслародам.

Беларусь на працягу многіх гадоў падтрымлівае з міжнароднай арганізацыяй ЮНЕСКА плённыя, дынамічныя адносіны. Cёння ўжо 4 аб’екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Першым аб’ектам стаў Нацыянальны парк «Белавежская пушча» – унікальны запаведны лес Еўропы. У Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўвайшоў замкавы комплекс «Мір» і сусветна вядомае геадэзічнае збудаванне Дуга Струвэ. Палац у Нясвіжы, які на працягу стагоддзяў быў рэзідэнцыяй адной з найбагацейшых і ўплывовых дынастый Еўропы – Радзівілаў, таксама папоўніў спіс.

Беларускі народ шматпакутны. Складана ўспомніць хоць бы адно стагоддзе, якое ён пражыў бы ў адносным спакоі, без войнаў. І нягледзячы на гэта, людзі змаглі захаваць сваю ідэнтычнасць і чалавечнасць. Беларусы цярплівыя, працаздольныя і мудрыя людзі.

Галоўнай асаблівасцю беларускага краю ад іншых краін з’яўляецца тое, што беларускія людзі з павагай адносяцца да чужых перакананняў. У нашым краю няма месца ганення па нацыянальным і рэлігійным прыкметам.

Я ганаруся людзьмі, якія нарадзіліся на Беларусі і праславілі яе на ўвесь свет. Францыск Скарына з’яўляецца пачынальнікам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Марк Шагал вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве. Янка Купала – знакаміты беларускі паэт. Жарэс Алфёраў атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі з’яўляецца таксама пісьменніца і журналіст Святлана Алексіевіч. Вікторыя Азаранка – знакамітая беларуская тэнісістка. Дар’я Домрачава – чэмпіёнка па біятлоне. Але гэта толькі маленькі спіс усіх славутых імён беларусаў, які можна ўсё дапаўняць і дапаўняць.

У газеце «СБ. Беларусь сегодня» я прачытала аб тым, што солі з нашай зямлі павышаюць ураджайнасць у розных кропках планеты. І здабываюцца кожную хвіліну, падымаючыся з глыбіні беларускіх нетраў у сотні метраў. Кожная пятая тона угнаенняў у свеце – соль нашай зямлі. «Беларуськалій» – гэта не проста брэнд, гэта нацыянальны здабытак.

У цэнтры Беларусі размясціўся Мінск – самы буйны горад, сталіца дзяржавы. За доўгую гісторыю свайго існавання ён неаднаразова разбураўся і падымаўся з руін. Сёння Мінск з’яўляецца сучасным еўрапейскім горадам, галоўным палітычным, эканамічным, культурным і навуковым цэнтрам краіны. Мінск – вельмі чысты горад. Я ганаруся сталіцай Беларусі.

Наша беларуская мова вельмі прыгожая. Колькі цудоўных твораў напісана на гэтай мове. Беларускай мовай нельга не захапляцца, бо з дапамогай яе можна перадаць усю прыгажосць навакольнага свету, а таксама і ўнутраны свет чалавека.

На працягу стагоддзяў беларуская мова змянялася, развівалася, ўдасканальвалася. Але яшчэ многія пакаленні будуць дапаўняць, развіваць мову. Самае галоўнае – гэта захаваць родную мову, не даць ёй памерці. Трэба памятаць словы Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».

Шмат вершаў напісана пра Беларусь. Адным з такіх твораў з’яўляецца верш Уладзіміра Караткевіча «Беларуская песня», які мне вельмі падабаецца. У гэтым вepшы адчуваецца зaмiлaвaнacць poднaй cтapoнкaй. Аўтap пaўтapae пытaннe: «Дзe мoй кpaй?». Адкaз нa гэтa пытaннe дaпaмaгaюць знaйcцi гeaгpaфiчныя i гicтapычныя cвeдкi aб тым, як i дзe cтaлa пpaлягaць мяжa нaшaй дзяpжaвы з iншымi кpaiнaмi. Уcтoйлiвымi ciмвaлaмi нaшaй кpaiны, нapoднымi cвятынямi cтaлi Бeлaвeжcкaя пyшчa, Нaвaгpaдcкiя вeжы, Сaфiйcкi caбop нaд paкoй Дзвiнoй, aзёpы, рэкі, бapы-aкiяны.

Я шчаслівая, бо жыву ў Беларусі. Гэта зямля нашых бацькоў, багатая на падзеі і імёны. Нельга не любіць яе, нельга ёю не ганарыцца. Я шчаслівая, бо жыву ў мірнай краіне, у прыгожым краі, маю магчымасць спакойна вучыцца, радавацца жыццю. Надзвычай важна агульнымі намаганнямі зберагчы мірнае неба над галавой. Бо з прыходам вайны ў краіне губляюцца ўсе чалавечыя каштоўнасці: спакойнае жыццё, дабрабыт, шчасце. Ды і само жыццё ставіцца пад пагрозу.

Добавить комментарий