ЭСЕ – РОЗДУМ
Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой.
І. Караткевіч
Кожны чалавек на Зямлі з’яўляецца індывідуальнай асобай, якая адрозніваецца ад сабе падобных думкамі, поглядамі на жыццё, сваім унікальным унутраным светам, які фарміруецца на працягу ўсяго яго жыцця.
Кожны з нас – гэта гісторыя, па-свойму цікавая, напоўненая рознымі фарбамі, непаўторная.
Усе людзі розныя… Гэта і ёсць хараство нашага свету. Не існуе двух аднолькавых людзей. Немагчыма знайсці дзве асобы, якія б мелі адны і тыя ж рысы характару, знешнасць. Нешта можа быць падобным, але гэта падабенства звычайна вельмі павярхоўнае: у глыбені душы мы асаблівыя.
Любому індывідыуму ўласціва выпрабоўваць пачуцці, эмоцыі. Але не варта забываць, што стаўленне ў нас да ўсяго не аднолькавае, таму паводзіны іншага чалавека не заўседы магчыма прадказаць. Розныя думкі, погляды, адрозніваюць нас.
Я часта ўспамінаю запаведзь: «Не судзі, ды не судзімы будзеш». Мы ніколі дакладна не ведаем, што на душы ў чалавека, што ён хавае ў глыбінях свайго сэрца. Таму варта быць больш добрымі і спагадлівымі адзін да аднаго, бо ў кожнага з нас асаблівая гісторыя.