Экалагічнае хобі 11

Экалагічнае хобі

Экалагічнае хобі 12

Бывае так, што звычайныя рэчы, што знаходзяцца штодзенна з намі і вакол нас,прымушаюць задумацца. Напрыклад, хобі. Кожны чалавек задумваеццца аб ім.

Шмат пытанняў адразу можа  нахлынуць. І можа здацца, што ведьмі складана спазнаць сябе ў нейкай справе. Але трэба толькі пачаць рухацца ў нейкім накірунку, спрабаваць сябе ва ўсім, што падабаецца, і тады ты абавязкова знойдзеш сваю справу.

Для кожнага хобі мае свае значэнне. У некаторых яно з’яўляецца выратаваннем ад нуды, для іншых гэта смаразвіцце. А можа быць і такое, што хобі не толькі любімая справа, а яшчэ і сродак заробку.

Некаторыя так моцна любяць сваю працу, што называюць яе хобі.Так мая сяброўка пачала рэалізоўваць свае таленты на тканіне. Тым самым, яе хобі стала прыбытковым.

Колькі я ведаю Аліну (гэта тая самая сяброўка), заўседы глядзела на яе малюнкі і захаплялася, бо малюе яна, і праўда, цудоўна. Гледзячы на яе працы, можна адразу зразумець, што яна знайшла не толькі сваю справу, але яшчэ і свой стыль у гэтым. Захапляючыся работамі Аліны я казала ей , каб яна неяк выводзіла карціны “ў свет”. Але я заўседы чула, што няма часу, потым. Гэта мяне хвалявала , бо я бачыла, што карціны сумна стаяць у куце пакоя і ніхто не можа іх убачыць, ацаніць.

 У 2018 годзе Аліна скончыла мастацкую школу №3 горада Мінска. Адвучыўшыся там 5 гадоў, яна набрала шмат ведаў і практыкі.

Аліна была цверда настроена на паступленне ў архітэктурны, каб звязаць жыцце з мастацтвам і тым. Але за год да паступлення Аліна вырашала, што хоча вучыцца і працаваць у іншай сферы. Безумоўна, яе адгаворвалі, бо ўсе ўжо бачылі яе выключна мастаком, асабліва бацькі. Усе родныя і сябры былі ў шоку, усім здавалася, што яна напрасна кідае свой талент убок. Але Аліна не збіралася пакідаць мастацтва, таму што ей спадабалася тое, што яна робіць, і гэта прыносіла ей радасць. Падчас работы над карцінай яна адпачывала ад праблем. Так што рашэнне паступіць у другі ўніверсітэт не азначала, што яна не звяжа жыцце з любімай справай.

Зараз маладое пакаленне можа паказацца безадказным і нічога не ўмелым. Але шмат падлеткаў дапамагаюць не толькі бацькам ці пажылым, а яшчэ і клапоцяцца аб прыродзе. Адна з галоўных праблем у свеце на сенняшні дзень- гэта пагаршэнне экалогія. Яе абмяркоўвае амаль кожны, але не ўсе з іх прымаюць удзел у выратванні планеты. Мабыць не ўсе разумеюць, наколькі ўсе сур’езна і чым усе можа абярнуцца. Адкрыўшы інтэрнэт і пашукаўшы што-небудзь звязанае з праблемай экалогіі,  можна ўбачыць столькі страшэннага і балючага, што цябе точна не аставе раўнадушным. Аліну заўседы хвалявалі праблемы экалогіі. Яна жахалася ўсім забруджванням, таму прыняла рашэне: не выкарыстоўваць пластык. Канешне, праблема не толькі ў пластыку, але менавіта гэта можа рабіць кожны. Аднойчы Аліна купіла сабе шопер, што падштурухнула да ідэі. Як сяброўка, я шмат выслухоўвала хвал наконт шопера, што гэта вельмі зручна, прыгожа і галоўнае- не шкодзіць прыродзе. І тады прыйшла ідэя зрабіць свае шоперы. Гэтыя сумкі — добрая альтэрнатыва пакетам, а для Аліны- шанец маляваць не толькі на палатне і адразу радаваць людзей прыгожымі малюнкамі, якія заўседы будуць побач.

Шоперы- гэта сумка з бавоўны, якая падабаецца чалавеку любога узросту. А калі на шоперы яшчэ і прыгожы малюнак, то насіць яго ў некалькі разоў прыемней. Зараз я захапляюся не толькі малюнакамі Аліны, але яшчэ і сумкамі, якія ўжо бачаць і іншыя. Аліна малюе мінімалістычны прынт, і выглядае гэта проста, але з густам. Прыемна бачыць, як сяброўка з вялікай радасцю працуе над заказамі.

Экалагічнае хобі 13

Сення ў нас есць шмат магчымасцяў, каб рэалізоўваць сябе і дамагацца поспехаў. А калі хобі прыносіць шчасце і сілы, каб ствараць рэчы,якія прыносяць радасць і задавальненне іншых, то гэта можна лічыць поспехам. Не важна колькі табе год, дарослы ты чалавек, які ўжо мае дзяцей,  ці падлетак, які толькі вучыцца,як робіць першыя крокі па жыцці, у любым узросте можна  знайсці хобі. Бо яно развівае цябе, прыносіць у жыцце яркія фарбы і адцягвае ад бытавых праблем.

Добавить комментарий