Дзе знайсці для сябе прыклад у жыцці? 11

Дзе знайсці для сябе прыклад у жыцці?

Цёплая, травеньская раніца, вецер калыша мае валасы, і я павольна іду ў любімую гімназію. У месца, дзе правяла 11 гадоў свайго жыцця. Школа… Як шмат з табой звязана! Настаўнікі, сябры, веды, першы вопыт. Як жа хутка ляціць час! Не верыцца мне, што я ўжо выпускніца, што мяне жадае наступны этап майго жыцця. Цяжка ўсведамляць, што праз пару тыдняў я пераступлю школьны ганак і развітаюся з гэтым будынкам у якасці вучаніцы. Як жа не хочацца пакідаць родныя сцены…

А пачынался ўсё са знаёмства з першай настаўніцай 1 верасня 11 гадоў таму. Кожны з нас памятае свайго першага настаўніка. Гэта чалавек, які навучыў нас не толькі чытаць, пісаць, лічыць, але і даў першае прадстаўленне аб навакольным свеце, аб сяброўстве і ўзаемадапамоге, аб асноўных жыццёвых каштоўнасцях. Аднак мы ўсе мы сталеем, і з часам на змену першаму настаўніку прыходзяць іншыя.

Пакуль што я не ўяўляю свайго жыцця без смеху малодшых класаў, без, здавалася, бясконцых урокаў, без майго класа і, канешне, без нашых настаўнікаў, якія штодзень клапацаліся пра нас. Як жа цяжка будзе мне асабліва без яе вачэй… Без гэтых светлых, чыстых, поўных дабрыні, пяшчоты і любові вачэй. Вачэй маёй настаўніцы рускай мовы і літаратуры Мяшчэрскай Наталлі Георгіеўны.

У першы дзеь нашага з ёй знамства Наталля Георгіеўна адразу прыцягнула маю ўвагу. Адразу ўсім стала зразумела: лёгка на мове і літаратуры не будзе. Але цяжка не значыць нецікава. Наадварот, дабірацца праз церні падзей, характары герояў, іх канфлікты да ідэі твора было хоць і няпроста, але займальна. На ўроку заўсёды адчуваўся вір жывой думкі, што зяцягваў, вабіў. Часта пасля званка мы і не думалі ўставаць са сваіх месцаў. Выкладаць – гэта талент Наталлі Георгіеўны. Наталля Георгіеўна мае цудоўны характар для настаўніка: яна патрабавальная, часам сур’езная. Яна заўсёды вучыла рабіць дамашнюю работу якасна, не спяшаючыся. Але не сакрэт, што яна можа і пажартаваць на ўроку, расказаць якую-небудзь цікавую, вясёлую гісторыю з яе жыцця. Яна заўсёды супакоіць. А самае галоўнае – ніколі яна не дзяліла вучняў на дрэнных і добрых, бо разумела, што ёсць тыя, каму патрэбна дапамога. Старалася знайсці падыход да кожнага. Яе задача — калі ўжо не адкрыць у гэтым свеце новае, то зберагчы і данесці да нас усю красу рускай мовы, зрабіць яе сябрам для нас. Мы, у сваю чаргу, даём ёй наўзамен шчырасць і цярпенне, а таксама веру ў тое, што яе справа заўсёды знойдзе добрага, уважлівага слухача. Хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца на яе ўроках, прыцягвае жаданне спазнаць вялікіх рускіх класікаў, філосафаў. Яна вучыць дзяцей не толькі сістэме аналізу літаратурнага твору ці навыкам правільнага напісання слоў. Навучэнцы выхоўваюць у сабе ўменне валодаць выразным рускім словам. Мой настаўнік накіроўвае ўсіх на правільны шлях. Так, мабыць яна і не можа зрабіць яго лёгкім, уратаваць ад памылак. Але я веру, што ўсе мы ўсё роўна станем добрымі людзьмі, бо чароўны дар слова не дазволіць нам нанесці боль іншаму чалавеку ці схлусіць. Яе мова — мова вялікага народа. Мова Гогаля, Пушкіна, Талстога, Дастаеўскага. Ніколькі не прыніжаю пры гэтым значэння сваёй роднай, беларускай мовы, з яе мяккасцю, пяшчотай.

Жыццё настаўніка – чарга розных падзей: тыдзень, месяц, чвэрць, год… Быць настаўнікам далёка няпроста. Якая ж гэта цяжкая праца! Праверка сшыткаў, запаўненне класнага журнала, напісанне планаў. А галоўнае – праца з дзяцьмі, якія толькі пачынаюць разумець як уладкаваны гэты свет і жыццё, кім яны хацяць стаць. Быць настаўнікам — вялікі талент. Як цяжка данесці часам свае думкі! Для гэтага трэба мець вялікі вопыт, глыбокую ўпэўненасць у сваіх словах, у неабходнасці сваёй справы.

Калі у Наталлі Георгіеўны запытаць, чаму яна стала настаўнікам-філолагам, то адказ будзе просты: “Я лічу, што гэта маё – мова і літаратура”. Але магу ўпэўнена сказаць, што вучыць Наталля Георгіеўна не толькі арфаграфіі і пунктуацыі, але і жыццю. Менавіта яна спрыяла майму выбару прафесіі (а я ўсёй душою мару быць журналістам), яна паверыла ў мяне, шмат раіла, што і як рабіць. З ёй я разам усяго тры гады, але за гэты маленькі час я палюбіла яе, палюбіла, як другую маці, якая заўсёды была побач і падтрымлівала ў цяжкія моманты. Менавіта з ёй я удзельнічала ў аліямпіадах, і па трошкі, кожны год, усё лепш і лепш былі вынікі. З ёй я дайшла да апошняга этапа рэспубліканскай алімпіады па навучальных прадметах “Руская мова і літаратура”. Гэтыя жанчына адкрыла мне вочы на шматлікія простыя, але каштоўныя ісціны, правяла праз цемру няведання. Яна можа адным толькі позіркам заахвоціць да дзеяння. Яна адкрыла для мяне цікавы свет – свет рускай мовы, культуры, традыццый, мастацтва. І калі зараз у мяне гэта адняць, то мой духоўны свет стане ледзь не ўдвая бяднейшым.

Ужо зусім хутка я не буду ступаць штодня на школьны ганак, садзіцца на сваё месца за партай, хадзіць па радных калідорах і бачыць вочы маёй любімай настаўніцы Мяшчэрскай Наталлі Георгіеўны. Але я назаўсёды захаваю ў памяці яе вобраз, буду з усмешкай на вуснах успамінаць нашы заняткі і час ад часу сумаваць па тых бестурботных юнацкіх днях. Зараз, калі ў мяне запытаць “Хто з’яўляецца для мяне прыкладам у жыцці?” я канешне адкажу “маці”, але з упэўненасцю дадам “і любімая настаўніца”. Можа, я і не стану настаўнікам так, як і яна, але паспяховым журналістам стаць я ёй абацаю. І спадзяюсь, што праз некалькі год яна ўключыць тэлебачанне і з гордасцю ўсміхнецца куточкамі сваіх вуснаў, убачыўшы сваю вучаніцу.

Дзе знайсці для сябе прыклад у жыцці? 12

Дзе знайсці для сябе прыклад у жыцці? 13

Добавить комментарий