Цi патрэбны беларускiя кнiгi сучаснаму чалавеку? 10

Цi патрэбны беларускiя кнiгi сучаснаму чалавеку?

Навошта трэба чытаць кнігі? Перад усім, кнігі чытаюць, вядома ж, для атрымання ведаў, знаходжання ідэй, але можна сказаць таксама і тое, што кнігі фармуюць светапогляд, каштоўнасці, перакананні, асабістую філасофію, і ўсе гэта, без сумневу, уплывае на ровень жыцця ў цэлым.

На жаль, у апошняе з вынаходствам тэлебачання і інтэрнэту кнігі трохі страцілі ў папулярнасці. Большасці людзей проста цікавей і прасцей паглядзець камедыйнае шоу ці праграму на тэму здароўя, чым прачытаць кнігу, а потым думаць пра яе прызначэнне, сэнс, пасыл. Найхутчэй, такія людзі нават не спрабавалі чытаць, бо яны слепа вераць у тое, што чытанне – гэта перажытак мінулага.

«Чытанне – адна з форм шчасця», — писау Марк Твэн. На працягу ўсяго жыцця мы звяртаемся да кнігі. З дзіцячых гадоў яна дапамагае нам зразумець навакольны свет, найти саміх сябе. Так нужны ли сегодняшнему человеку книги? Ніхто канчаткова не ведае адказ на гэтае пытанне. Бо колькі людзей, столькі і меркаванняў. Я ж лічу, што, канешне, патрэбны. Ніякая тэхніка не можа замяніць чалавеку шчаслівыя гадзіны гутаркі з кнігай. Калі ты сядзіш за сталом або ляжыш на ложку, перагортваючы старонкі, адчуванні зусім іншыя ў адрозненне ад чытання якога-небудзь тэксту з манітора. Пры чытанні ты можаш акунуцца ў зусім новы мір, спазнаць жыццё і пачуцці галоўнага героя кнігі. Кнігі могуць не толькі ляжаць і пыліцца, яны могуць стаць тваімі выдатнымі сябрамі, якія заўсёды могуць падтрымаць цябе, калі цябе сумна ці самотна, здольныя развеяць сумненні,трывогу, крыўду, як сапраўдны верны сябар, які ніколі не падмане.

Асобнае месца ў жыцці кожнага беларуса займае айчынная літаратура. Беларуская літаратура зрабіла немалы ўнёсак у прызнанне беларускай нацыі. Менавіта дзякуючы такім нашым аўтарам як Адам Міцкевіч, Франтишак Багушэвіч, Максім Багдановіч беларусы цяпер могуць клікацца беларусамі. Чытанне беларускай літаратуры бясспрэчна патрэбна кожнаму чалавеку, які хоча клікаць сябе беларусам. Яно развівае патрыятызм, дае нам дакладнае ўяўленне пра мінулае беларускай нацыі, не дае забыцца пра трагедыі ў гісторыі нашай краіны. Прыкладам, твор Янкі Купалы «Раскіданае гняздо». Падзеі там разгортваюцца падчас рэвалюцыі 1905 гады. У грунт п’есы пакладзены факты з жыцця сям’і, у якой князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай радзімы, зямлі і волі.

Вялікая Айчынная вайна зрабіла вялікі ўплыў на беларускую літаратуру. Дзякуючы дзясяткам нашых аўтараў увесь свет даведаўся пра зверствы нацыстаў. «Знак бяды», «Мёртвым не балюча», «Дажыць давідна» — усе гэтыя творы можна сказаць цяжкімі для звычайнага чалавека, але я лічу, што яны проста абавязковыя да чытання кожным беларусам.

У канцы я хацеў бы працытаваць амерыканскага пісьменніка Логана Сміта: «Рэальнае бедства — гэта адсутнасць книги».

Добавить комментарий