Ці лёгка быць маладым? 15

Ці лёгка быць маладым?

Ці лёгка быць маладым? 16

Вітаю вас, шаноўнае спадарства! Хачу падзяліцца з вамі яскравай гісторыей з савецкага кіно. Рассказаў яе мой любімы акцёр Алег Меньшыкаў. Гэта адбылося на здымках фільма “Палёты ў сне і наяве” (у арыгінале “Полеты во сне и наяву”), дарэчы Меньшыкаву тады было 22 гады. Зусім малады. І вось ён сядзіць, некуды глядзіць ці аб чымсьці думае, а да яго падсоўваецца Алег Янкоўскі і глядзіць вельмі пільна, твар у твар. Меньшыкаў адсоўваецца, а Янкоўскі зноў падсоўваецца і глядзіць ў вочы. Маладога акцёра пачало гэта раздражняць, і ён нервова спытаў: “Алег, што вы ад мяне хочаце?” А Янкоўскі адказвае пытаннем з адценнем зайздрасці: “Хораша быць маладым!?”

  Канечне хораша! Ты поўны сіл, думак пра будучае, натхнення і прагі да жыцця! Гэта дае дадатковы штуршок, каб здзейсніць свае мары, дасягнуць нават недасягальнага! Маладосць – гэта палёт, фантазіі, мары, надзеі, стваральная, творчая энергія, свежы, новы погляд на жыццё! Я звязваю маладосць не з чымсьці біялагічным ці фізіялагічным, а менавіта з энергіяй, той самай, непаўторнай, жвавай, як крынічка! “Маладосць – гэта імгненне”, як сказаў галоўны герой з фільма “Пакроўскія вароты”, таму варта памятаць, што гэта з’ява часовая. Сёння табе здаецца, што ўсё наперадзе і не трэба нікуды спяшацца, а ўжо заўтра ты зразумееш, што тое “сёння” у цябе за плячыма, яно знікла, ты яго страціў! Таму жыцценеабходна цаніць той перыяд, калі ты на пачатку жыцця, не марнаваць час, займаючыся ўсякімі пустымі справамі, а, што называецца, кайфаваць, атрымліваць асалоду ад гэтага перыяду, ствараючы нешта значнае, дасягаючы мэт і, безумоўна, не трэба забываць пра простыя чалавечыя адносіны!

Для маладога ўзроста характэрна дзёрзкасць, рызыкоўнасць. Мы, з прычыны таго, што яшчэ не ўмудроныя жыццёвым вопытам, паступаем часам па-вар’яцку, спантанна, не думаючы аб наступствах. Мы можам перавярнуць сваё жыццё ў адно імгненне. Мы максімалісты, якія прагнуць узяць ад жыцця ўсё, што толькі магчыма!

Я маладая, мне ўсяго 16 гадоў, і я адчуваю неверагодную лёгкасць, шчасце ад гэтага! І магу з упэўненасцю сказаць, што быць маладым лёгка!!!

Сябры мае, а як бы вы адказалі на пытнне Алега Янкоўскага? Ці хораша вам быць маладымі?

Давайце здзейснім усе, што задумана, усе, пра што марыцца і зменім гэты свет да лепшага!

Петрусёва Елізавета

Добавить комментарий