Чарнобыль: факты, якія вы не ведалі
26 красавіка 1986 г. у Чарнобылі адбылася страшная катастрофа: выбухнуў рэактар нумар 4 на атамнай электрастанцыі. Час 01:23 стаў фатальным для жыхароў раней квітнеючага горада Прыпяці. Праз 31 год боль Чарнобыля не сціх. Людзі памятаюць гэтую страшную дату. Да нашага часу шмат чаго праяснілася, аднак многае яшчэ і невядома. Некаторыя падрабязнасці проста прыводзяць у жах. У дадзеным артыкуле прадстаўлены факты, якія, хутчэй за ўсё, да гэтага часу не былі вам вядомыя.
Факт 1:
Усім вядома, што пасля аварыі ў навакольнае асяроддзе была выкінута вялікая колькасць радыёактыўных матэрыялаў, аднак не ўсе ведаюць, што іх агульная маса эквівалентная 500 атамным бомбам, якія ў 1945 годзе Амерыка абрынула на Хірасіму.
Факт 2:
Пажар на рэактары тушылі пры дапамозе верталётаў. З іх скідвалі пясок, гліну, сумесі, якія павінны былі змяніць і прадухіліць ланцуговыя рэакцыі. Але праз некаторы час высветлілася, што ўсе гэтыя дзеянні толькі павялічвалі тэмпературу палаючага рэактара. Менавіта таму агонь быў поўнасцю патушаны толькі 9 мая.
Факт 3:
Аб тым, што здарылася на Чарнобыльскай АЭС шырокай публіцы стала вядома толькі 28 красавіка 1986 года. Людзям было прадстаўлена інфармацыйнае паведамленне, у якім сцвярджалася, што на ЧАЭС адбыўся няшчасны выпадак: адзін з рэактараў атрымаў невялікае пашкоджанне. Такім чынам улада не хацела ствараць паніку. Пры гэтым яна зусім не турбавалася аб наступствах.
Факт 4:
Выбух рэактара прывёў да выкіду ў атмасферу гарачых часціц, якія дасягнулі нават Германіі. Іх небяспека заключаецца ў тым, што яны прыводзяць да разбурэння тканін.
Факт 5:
Швецыя стала першай краінай, якая знайшла радыёактыўны няптунiй-239 і афіцыйна зарэгістравала гэты факт.
Факт 6:
Існуе версія, што аварыя на ЧАЭС была звязана з землятрусам, які адбыўся напярэдадні.
Факт 7:
235 мільярдаў даляраў ЗША — менавіта такую старту панесла Беларусь у выніку выбуху на ЧАЭС.
Факт 8:
15 снежня 2000 года перастаў дзейнічаць апошні блок Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Факт 9:
Поўны распад плутонію-239 адбудзецца ў 26486 годзе, гэта значыць, праз 24500 гадоў пасля аварыі.
Факт 10:
Чарнобыльскай катастрофе прысвоена 7 балаў з 7 магчымых па міжнароднай шкале ядзерных падзей. Трагедыя на ЧАЭС параўнальная толькі з аварыяй на АЭС Фукусіма-1, Японія.