Чаму вершы беларускіх паэтаў – гэта несмяротныя словы? 11

Чаму вершы беларускіх паэтаў – гэта несмяротныя словы?

В этой жизни помереть не трудно. Сделать жизнь значительно трудней.
Владимир Маяковский.

Паэтычны працэс — з’ява шырокая, складаная, неадназначная. Беларуская паэзія — адна з самых яскравых старонак у сусветнай паэтычнай творчасці, якая падарыла свету цэлую плеяду паэтаў-геніяў: Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, Максіма Багдановіча і многіх іншых.

Чаму вершы беларускіх паэтаў – гэта несмяротныя словы? 12

Чаму пішуць паэты? Што цягне іх да творчасці?

Паэтычнае слова для творцаў было, ёсць і будзе спосабам самавыяўлення, магчымасцю сказаць пра набалелае, падзяліцца патаемным, пракрычаць на ўвесь свет пра сваю любоў да Айчыны, народа і родных.

Усе вялікія паэты пісалі пра сваю Радзіму, Беларусь.

Якуб Колас прысвяціў роднаму краю верш «Мой родны кут, як ты мне мілы!..»:

Мой родны кут, як ты мне мілы! ..

Забыць цябе ня маю сілы!

Чаму вершы беларускіх паэтаў – гэта несмяротныя словы? 13
Якуб Колас

Янка Купала ўзгадвае родныя вобразы ў творы «Гэта крык, што жыве Беларусь»:

Ці завылі ваўкі, ці заенчыў віхор,

Ці запеў салавей, ці загагала гусь, —

Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор,

Сваю матку-зямлю – ​​Беларусь.

Чаму вершы беларускіх паэтаў – гэта несмяротныя словы? 14
Янка Купала

Вялікія беларускія паэты закраналі ў сваіх творах тэмы вайны, любві, дружбы, працы, Радзімы. Пісалі рамантычныя (У. Караткевіч, Я. Сіпакоў), публіцыстычныя (П. Панчанка), лірычныя (Г. Бураўкін), філасофскія (М. Стральцоў), інтэлектуальныя (А. Разанаў), рэлігійныя (Р. Барадулін) і гістарычныя (А . Пісьмянкоў, Л. Рублёўская) вершы. Закраналі тэмы вялікай красавіцкай катастрофы – аварыі Чарнобыльскай АЭС (М. Мятліцкі «Бабчын», М. Танк «Просьба аб дараванні»).

Бертольд Брэхт сказаў: «Баяцца трэба не смерці, а пустога жыцця». І я хачу сказаць, што беларускі паэт і публіцыст Сяргей Законнікаў запаўняў гэтае «пустое жыццё» сваімі творамі.

Чаму вершы беларускіх паэтаў – гэта несмяротныя словы? 15
Бертольд Брэхт

Яго верш «І з далёкіх, і з блізкіх дарог» закранае тэму любові да маці, бо менавіта яна пойдзе за сваім дзіцем хоць на край свету. Дзіця і будзе ўсім яе светам. Акрамя дзіця, маці нічога не трэба:

А ў матулі адна дарога,

А ў матулі дарога — трывога.

За цябе, за людзей, за ўвесь свет.

Верш пранікае ў душу, і пасля яго прачытання хочацца абняць не толькі сваю маму, але і тату, таму што менавіта яны самыя сумленныя і сардэчныя людзі ў нашым жыцці. Яны тыя, хто не здрадзіць і падтрымае ў складаны момант.

Чаму вершы беларускіх паэтаў – гэта несмяротныя словы? 16
Сяргей Законнікаў

Словы з вершаў Законнікава — гэта словы, напоўненыя сэнсам. У іх закладзены каштоўны пасыл, вялікая тэма для роздуму.

У вершы «Лён» закранаецца тэма любові да Радзімы, да сапраўднай прыроднай прыгажосці, да льну, які адрозніваецца сваёй прыгажосцю і корміць ўвесь народ:

Я трохі паблукаў па белым свеце,

Ды больш не ўбачыў гэткае красы.

У творах Яўгеніі Янішчыц можна сустрэць добрыя радкі аб жыццёвых праблемах з боку жанчыны. Янішчыц піша верш «Салдаткі», у якім распавядае пра жонак, якія ў ваенны перыяд змагаюцца з праціўнікам нароўні з мужчынамі і чакаюць сваіх мужоў з фронту:

Каторы раз паўторыць Цётка Ліда:

«А мой, што пад Бэрлінам, ў дваццаць два —

Няхай бы хоць вярнуўся інвалідам».

Чаму вершы беларускіх паэтаў – гэта несмяротныя словы? 17
Яўгенія Янішчыц

У гэтых радках закладзены вялікі сэнс, які будзе актуальным нават пасля смерці аўтара. Жанчыны чакаюць мужчын. І ім не важна, у якім стане яны да іх вернуцца: інвалідамі ці не, галоўнае — каб вярнуліся.

Гэта радкі з правільным пасылам, дзе жанчыны верныя сваім партнёрам і часта хвалююцца, думаюць пра мужоў:

Усё радзей за песенным сталом

Збіраюцца трывушчыя салдаткі

У вершы «Люблю…» Яніщчыц паказвае лірычнага героя ўжо не як моцную і незалежную жанчыну, а як простую дзяўчыну, якая закахалася. Дзяўчыну, якая не будзе прыслухоўвацца да асуджаючых слоў, а будзе проста і самааддана любіць так, што «і не ўспомніць нічога, і нельга нічога забыць».

А ў творчасці Алы Маркевіч я знайшла цікавы і таксама вечны пасыл у вершы «Першаклассніца»:

Я — вучаніца! Рада я,

Што буду розум набываць.

Стараннем я за крокам крок

Вялікі свет свой пазнаваць.

Чалавек заўсёды будзе імкнуцца да самаразвіцця і з першых крокаў будзе дасягаць сваіх маленькіх і вялікіх мэтаў. Гэта — вечная і сусветная думка, якая захаваецца назаўжды.

Чаму вершы беларускіх паэтаў – гэта несмяротныя словы? 18

Беларускі аўтар Пятро Чабор ў сваім вершы «Чыстае, ясная, роднае, светлае» таксама закранае вечную тэму, якая будзе жыць заўсёды:

Чыстае, ясная, роднае, светлае,

Адкуль узялося яно, непрыкметнае?

У гэтых радках гаворка ідзе пра каханне. Закаханасці, якая з’яўляецца раптоўна. Ніхто не ведае, адкуль яна родам, але ўлюбляюцца ўсе без выключэння.

З усіх беларускіх паэтаў мне вельмі блізкая паэтэса, або, як яна сама сябе называла, — поэтка Яўгенія Янішчыц. Яе пранікнёныя радкі пра Беларусь, дабро, прыгажосць, маму, малую Радзіму — вёска Рудка — і любові — не могуць пакінуць абыякавым нікога. Мне па душы яе феміністычная пазіцыя. У сваіх вершах яе лірычная гераіня заўсёды моцная і незалежная, кахаючая і верная, добрая і адказная. Заўсёды трымаць высокую планку, глядзець на свет з высока паднятай галавой, ведаць сабе кошт, быць адданай свайму партнёру — лепшыя якасці, якія можна прачытаць у вершах Яўгеніі.

Чаму вершы беларускіх паэтаў – гэта несмяротныя словы? 19
Яўгенія Янішчыц

Беларускія паэты валодалі і валодаюць незвычайнымі якасцямі, якія вылучаюць іх сярод іншых «паўсядзённых» аўтараў. Яны здольныя бачыць, чуць, адчуваць сучасны свет у нязвыклых сімвалах, гуках і фарбах. Працы паэтаў натхняюць на правільныя ўчынкі нават праз многія дзесяцігоддзі.

Зборнікі вершаў паэтаў-суайчыннікаў — гэта кнігі жыцця. Кнігі, якія павінен прачытаць кожны, бо ўсім нам трэба набірацца жыццёвага вопыту. А дзе яго яшчэ можна адшукаць, калі не ў кнігах тых, хто пражыў на гэтай зямлі больш за нас? У кнігах тых, хто перажываў свае цяжкасці і змагаўся супраць праблем сваёй сучаснасці.

Паэты прыходзяць на зямлю, каб пры дапамозе слова рабіць свет прыгажэйшым, цікавейшым. Каб гаварыць пра дабро, прыгажосці, шчасце, не даць замкнуцца ў жыццёвых, матэрыяльных справах і праблемах. Каб асвятляць новыя тэмы, пры гэтым не забываючы пра старыя.

    Як казаў Максім Горкі: «Любіце кнігу, яна палегчыць вам жыццё, па-сяброўску дапаможа разабрацца ў стракатай і бурнай блытаніне думак, пачуццяў, падзей, яна навучыць вас паважаць чалавека і саміх сябе, яна акрыляе розум і сэрца пачуццём любові да свету, да чалавека» .

Чаму вершы беларускіх паэтаў – гэта несмяротныя словы? 20
Максім Горкі

Добавить комментарий