Чаму так важна чытаць кнігі

Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці,
ведаў і навукі, лекі для душы.

Францыск Скарына

Кніга з даўніх часоў лічыцца невычэрпнай крыніцай ведаў i мудрых думак. У ёй можна знайсці адказы на любыя пытанні. І гэта далёка не адзіная годнасць…

Феліцыя Жанлiс пісала: «Людзі, якія чытаюць кнігі, заўсёды будуць кіраваць тымі, хто глядзіць тэлевізар». З гэтым выказваннем складана паспрачацца, бо аматар кніг – цікавы суразмоўнiк, які папросту можа выказаць свой пункт гледжання па тым ці іншым пытанні, даць слушную параду і ўразіць сваім выдатным слоўнікавым запасам і ўменнем правільна выказваць думкі. Не варта забываць, што менавіта кнігі развіваюць наша абстрактнае мысленне, або ўяўленне. Безумоўна, яны вучаць аналізаваць сітуацыю, разглядаць яе з розных бакоў і прымаць узважаныя рашэнні.

Камора каштоўных ведаў прыадчыняе заслону таямніц і загадак, дазваляючы чытачу правесці вольны час не толькі займальна і весела, але і з карысцю. Кнігі дапамагаюць расслабіцца, забыць аб праблемах, палепшыць памяць і пісьменнасць ў цэлым.

А ці ведаеце вы, што дзякуючы чытанню мы не толькі здольныя азнаёміцца са стылямі розных аўтараў, але і стварыць свой уласны і непаўторны. Пісьменніцкія навыкі могуць адчыніць дзверы ў незвычайны і дзіўны свет літаратуры, такі яркі і казачны. Але важней тое, што кнігі даюць адказы на самыя розныя i важкiя для нас пытанні. Кнiгi з’яўляюцца незаменнымі скарбніцамі для народа.

Добавить комментарий