Чалавек — гэта цэлы свет
Кожны чалавек па-свойму ўнікальны. Кожная душа захоўвае свае таямніцы, свой боль, сваю гісторыю. І не заўсёды,гледзячы на чалавека, можна адразу зразумець, што тоіцца ў глыбіні яго свядомасці. Часцей за ўсё самы цяжкі боль хаваюць у сабе творчыя людзі, і беларуская літаратура ведае шмат такіх прыкладаў. Адна з маіх любімых паэтак — гэта Яўгенія Янішчыц. Калісьці яна напісала верш «Хвіліны пройдуць дарагія…», які пацвярджае мае словы.
Так адплывае ўдалеч неба. Быай, адзіная з уцех! Смяюся, калі плакаць трэба. Журба - калі на вуснах смех.
Творчыя людзі заўсёды вельмі адчувальныя, але амаль ніколі не паказваюць свой боль іншым. Замест гэтага яны пераносяць усе свае думкі і перажыанні на паперу. І яшчэ адзін верш Я.Янішчыц пацвярджае: не заўсёды мы расказаем усім пра тое, што трывожыць нашу душу:
Мне маска не да твару. Я тая,што прайшла Трагедыяй пажару І жар сухой верстф да сэрца прытуліла...
Савецкі і беларускі паэт Рыгор Іванавіч Барадулін перадаў у сваім вершы «Чалавек не ўзнікае так» трошкі іншую думку, але не менш важную:
Чалавек не ўзнікае так — Ён збываецца, адбываецца Як ратай, Як дзівак, Як мастак, Ад якога свет адбіваецца. Чалавек не знікае так, Бы ў кішэні вякоў пятак. Ён сціраецца аб дарогі, Разбіваецца аб адчаі, Пераходзіць ва ўсе трывогі Веку, Што яго прыручае. Перш чым вочы заслоняць векам, Чалавек хоча стаць чалавекам.
Рыгор Барадулін кажа пра тое, што чалавек — гэта белы ліст, які на працягу ўсяго жыцця піша сваю гісторыю сам, напаўняецца эмоцыямі, пачуццямі, перажываннямі. Усе падзеі, якія з намі адбываюцца: першае каханне, узлёты і падзенні, наш першы крок,усё гэта фармуе нас як асобу. Але ўсё, што з намі адбываецца — гэта вынік калісьці прынятых намі рашэнняў.
Мы ўсе робім памылкі і гэта не сорамна. Галоўнае — пры любых абставінах заставацца чалавекам.